Вы тут

Самы дакладны прагноз


Хто валодае інфармацыяй, той валодае светам.

Гэту вядомую фразу братоў Ротшыльдаў можна ў поўнай меры аднесці да сацыёлагаў

Магілёўскі інстытут рэгіянальных сацыяльна-палітычных даследаванняў існуе ўжо амаль 25 гадоў, і тут дакладна ведаюць, колькі каштуе інфармацыя. За час існавання інстытута спецыялістамі зроблена звыш 100 навукова-даследчых праектаў для прамысловых і сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, органаў мясцовай улады. А кіруе ўстановай апошнія два гады Наталля Новікава. І хоць уся тая інфармацыя, якую збірае інстытут, служыць выключна для мэтавага карыстання і з'яўляецца канфідэнцыяльнай, нейкія агульныя моманты сваёй працы яна нам рассакрэціла.

Безимени-2

— Наколькі сур'ёзныя даследаванні вы праводзіце і навошта яны патрэбны?

— Мы акрэдытаваны на правядзенне сацыяльна-палітычных даследаванняў. Такую акрэдытацыю маюць толькі 4 арганізацыі ў Беларусі — 3 з Мінска і наш магілёўскі інстытут. У штаце 4 навуковыя супрацоўнікі, якія лічацца прафесіяналамі сваёй справы; амаль усе працуюць выкладчыкамі ў ВНУ. Мы займаемся вывучэннем актуальных праблем сацыяльна-эканамічнага развіцця і грамадска-палітычнага жыцця, стану і функцыянавання грамадскай думкі, выпрацоўкай рэкамендацый і прапаноў для выканаўчых і распарадчых органаў улады. Робім сацыяльную ацэнку стылю кіравання выканаўчай улады, маральна-псіхалагічнага клімату ў працоўных калектывах, праводзім даследаванні на прадмет аптымізацыі структур, вызначэння нефармальных лідараў, праблемных зон, патэнцыйных канфліктаў і гэтак далей. Наогул тэматыка вельмі шырокая і разнастайная. Паколькі цяпер Год моладзі, мы праводзім апытанне наконт маладзёжнай палітыкі на рэгіянальным узроўні. Пытаемся, ці ведаюць нашы юнакі і дзяўчаты, што цяпер Год моладзі, ці знаёмы яны з заканадаўствам, якое датычыцца маладых, аб працаўладкаванні, наогул, ці жадаюць яны працаваць, якія ўзаемаадносіны паміж моладдзю і ветэранамі. Кожны год праводзім апытанне па грамадска-палітычным становішчы ў рэгіёне. За 25 гадоў назапашаны па-сапраўднаму карысны вопыт. Сёлета будзем цікавіцца, як людзі ставяцца да выбараў, ці плануюць прымаць удзел у іх.

— Вашымі паслугамі карыстаюцца толькі дзяржаўныя органы?

— Безумоўна, дзяржструктуры розных узроўняў — асноўныя заказчыкі. Але нашымі паслугамі могуць скарыстацца любыя прадпрыемствы і арганізацыі. Аднойчы рабілі сацаналіз для паліклінікі, выяўлялі, наколькі давяраюць урачам пацыенты. Паштавікі з нашай дапамогай вывучалі грамадскую думку наконт скарачэння паштовых аддзяленняў на вёсцы. — Прыходзілася выслухоўваць ад людзей усякае.

— І наколькі вы змаглі тут аказацца карыснымі грамадству?

— Нам ніхто пра гэта не дакладвае. Мы робім справу і перадаём яе вынікі заказчыку. Але, калі нешта робіцца, то, напэўна, для таго, каб паўплываць на становішча. Спадзяёмся, што наша праца прыносіць грамадству карысць, дапамагае ўладзе прымаць правільнае рашэнне.

— Колькі звычайна апытваецца людзей?

— У залежнасці ад таго, якое апытанне праводзіцца. Калі масавае, то звыш 1000 чалавек па вобласці на працягу аднаго даследавання. Улічваюцца памеры населенага пункта, якія аб'екты там ёсць і хто жыве. Напрыклад, калі мала прадпрыемстваў, больш трэба апытваць пенсіянераў. Сацыяльны статус улічваецца. Гэта ўсё розныя навуковыя нормы. Даследаванне на адну тэму доўжыцца каля 1,5 месяца.

— Хто наогул складае пытанні і колькі іх у сярэднім трэба задаць, каб зразумець, што чалавек не хлусіць?

— У анкеце каля 50 пытанняў, іх складаюць нашы супрацоўнікі з улікам навуковых методык. Справаздачы па планавых тэмах даследаванняў праходзяць навуковую экспертызу і рэгіструюцца ў Беларускім рэспубліканскім інстытуце сістэмнага аналізу і інфармацыйнага забеспячэння.

— А калі людзі адмаўляюцца ўдзельнічаць у апытанні?

— Такое бывае, але рэдка. Часцей усё ж пагаджаюцца і ахвотна дзеляцца сваімі думкамі. Нават упісваюць свае асабістыя, хоць мы прапануем варыянты адказаў. І мы ім вельмі ўдзячныя за такую свядомую грамадзянскую пазіцыю.

Спецыфікай працы сацыёлагаў цікавілася Нэлі ЗІГУЛЯ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Казярогам важна на гэтым тыдні скончыць неадкладную справу, якая ўжо даўно не дае спакою.

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.