Вы тут

Акцэнт на творчасць


Міністэрства абароны адзначыла дыпломамі і ўзнагародамі дзеячаў культуры і мастацтва Беларусі.

Узнагароджанне лаўрэатаў і ўдзельнікаў творчага конкурсу на найлепшыя творы літаратуры і мастацтва, прысвечаныя 70-годдзю Вялікай Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, адбылося падчас пасяджэння Рэспубліканскай камісіі па шэфстве работнікаў культуры і мастацтва над асабовым складам Узброеных Сіл.

Звяртаючыся да прадстаўнікоў творчай інтэлігенцыі, міністр абароны генерал-лейтэнант Андрэй РАЎКОЎ падкрэсліў, што беларуская армія была і застаецца прыхільнай да беларускай культуры, якая ў сучасных умовах з'яўляецца найважнейшым стратэгічным рэсурсам нацыі. Кіраўнік ваеннага ведамства таксама адзначыў вялікую ролю дзяржаўных устаноў культуры, творчых саюзаў, тэатраў, музеяў, музычных і танцавальных калектываў, майстроў мастацтва ў ваенна-шэфскай працы з вайскоўцамі, а таксама іх уклад у фарміраванне патрыятычных і духоўна-маральных якасцяў і падтрыманне высокага маральнага духу ўсіх грамадзян краіны, у тым ліку ваеннаслужачых беларускай арміі.

— Маральны дух вайскоўцаў, як і ўсіх грамадзян краіны, сёння правяраецца на трываласць, — удакладніў міністр абароны. — І наша з вамі задача — засцерагчы людзей ад абсалютна чужых каштоўнасцяў, якія не маюць нічога агульнага з традыцыйнымі маральнымі каштоўнасцямі беларускага народа. Ваеннае ведамства запрашае ўсіх прыняць актыўны ўдзел у падрыхтоўцы будучых сацыякультурных праектаў, стварэнні новых твораў літаратуры і мастацтва героіка-патрыятычнай скіраванасці.

Як адзначыў міністр культуры Барыс СВЯТЛОЎ, культура з'яўляецца важным складнікам усіх сфер жыццядзейнасці. «Ёсць спецыфічная, умоўна названая ваенная культура, якая нічым не адрозніваецца ад культуры ўвогуле. Але ў аснове ваеннай культуры ляжыць любоў да Радзімы — патрыятызм. Гэта той пачатак, які прысутнічае ў любым творы на ваенную тэму. І тыя духоўныя каштоўнасці, аб якіх ідзе гаворка, з'яўляюцца асновай развіцця нашай мастацкай культуры, бо без любові да Радзімы не бывае высокіх твораў», — упэўнены міністр.

Рэспубліканская камісія па шэфстве работнікаў культуры і мастацтва над асабовым складам Узброеных Сіл была створана 21 год таму. Бясспрэчна, што дзеячы беларускай культуры і мастацтва садзейнічаюць патрыятычнаму выхаванню вайскоўцаў, усіх грамадзян краіны. Толькі сёлета пры непасрэдным удзеле ваенна-шэфскай камісіі быў рэалізаваны шэраг патрыятычных праектаў. Перш за ўсё, мерапрыемствы былі прысвечаны 70-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

— Сёння мы гаворым не толькі пра Вялікую Перамогу і пра той унёсак, які ў яе зрабіла мастацкае слова, песні, — перакананы лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, пісьменнік, ветэран Вялікай Айчыннай вайны Алесь САВІЦКІ. — Мы перамаглі ў 1945-м таму, што імунітэт саюзнай дзяржавы быў намнога мацнейшы, чым у арміі вермахта. І ў гэтым вялікая заслуга культуры, мастацкага слова. Гэтыя традыцыі, калі слова служыла народу, выхоўвала ў яго мужнасць, адказнасць і любоў да Радзімы, захавала беларуская літаратура. Сёння Беларусь — адзіная рэспубліка на былой постсавецкай прасторы, армія якой мае дадатак да часопіса «Армия», які называецца «Армия и культура», дзе друкуюцца пісьменнікі, паэты і празаікі, былыя і сённяшнія вайскоўцы. І гэта тое, чым можна ганарыцца.

Прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі абмеркавалі перспектыўныя кірункі працы ў гарнізонах, вайсковых часцях і злучэннях, арганізацыях Узброеных Сіл. За асабісты ўклад у ваенна-патрыятычнае выхаванне грамадзян, актыўны ўдзел у працы камісіі творчая інтэлігенцыя была ўзнагароджана юбілейнымі медалямі «70 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», граматамі міністра абароны і каштоўнымі падарункамі.

Вераніка КАНЮТА

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Шалям засталося прыкласці зусім няшмат намаганняў, каб жаданая мэта была дасягнута.

Грамадства

Камандзір вядзе за сабой

Камандзір вядзе за сабой

Пяцікурснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Е. Полацкай быў удастоены ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны — 2023».

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.