Вы тут

У сома — нераст


З 31 мая ва ўсіх рэгіёнах краіны будзе забаронена вылоўліванне сома. Гэта звязана з нерастам у гэтага віду рыб. Самы буйны драпежнік беларускіх вадаёмаў адкладвае ікру пазней асноўнай масы рыб, што нерастуюць вясной, — калі вада добра прагрэецца.

— Згодна з апошняй рэдакцыяй Правілаў вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства, забарона на вылаў сома ўстанаўліваецца двойчы на год. У вясенне-летні перыяд яна дыферэнцуецца па рэгіёнах. У паўднёвых абласцях краіны (Брэсцкай і Гомельскай) абмежаванні ўжо пачалі дзейнічаць з 19 мая і будуць у сіле да 20 чэрвеня. На астатняй частцы тэрыторыі забарона ўводзіцца з 31 мая па 1 ліпеня, — паведаміла прэс-сакратар Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь Вольга Грамовіч.

Незаконная здабыча адной асобіны сома падчас забароны абыдзецца парушальнікам у 2 мільёны 160 тысяч рублёў. Апроч таго, на іх будзе накладзены адміністрацыйны штраф — да 50 базавых велічынь. А ў выпадку, калі шкода ад нелегальнай рыбалкі складзе 100 і больш базавых велічынь, можа быць заведзена крымінальная справа.

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.