Вы тут

Музей баявой славы брыгады


На тэрыторыі Слонімскай 11-й гвардзейскай асобнай механізаванай брыгады ўрачыста адкрылі Музей баявой славы брыгады — адной з самых тытулаваных ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Вялікая заслуга ў стварэнні музея і збіранні экспанатаў належыць слонімскаму калекцыянеру, краязнаўцу, музыканту Міхасю Харчанку. Гэта дзякуючы яму Слонімская брыгада атрымала свой уласны Музей баявой славы.

Музей адкрыўся ў асобным будынку. Ён даволі вялікі і багаты на розныя стэнды, ваенныя рэчы і дакументы, фотаздымкі, загады. Ва ўсіх гэтых экспанатах адлюстраваны вялікі і няпросты шлях 11-й гвардзейскай механізаванай брыгады, пачынаючы з 22 красавіка 1942 года. А ў кастрычніку 1943 года за мужнасць і гераізм, які праявілі воіны брыгады на Курскай дузе, ёй было нададзена ганаровае званне «гвардзейская».

У 1992 годзе (гэта ўжо была дывізія) яна перадыслацыравалася з нямецкага горада Дрэздэна ў Слонім. А 11 жніўня 1992 года дывізія была перафарміравана ў 11-ю гвардзейскую Механізаваную брыгаду з захаваннем баявога сцяга, ганаровых традыцый корпуса. Баявы Сцяг быў уручаны злучэнню 21 студзеня 2004 года.

Увесь час асабовы склад брыгады паказвае высокі ўзровень баявой падрыхтоўкі, па-майстэрску валодае тэхнікай і ўзбраеннем. Восенню 1999 года ва Узброеных Сілах Беларусі ўпершыню правялі брыгаднае тактычнае вучэнне з баявой стральбой — і першымі ў гэтым пачынанні былі воіны Слонімскай 11-й брыгады. Яна таксама прымала ўдзел у многіх значных вайсковых вучэннях «Нёман-2001», «Бярэзіна-2002», «Чыстае неба-2003», «Шчыт Айчыны-2004», «Захад-2013» і іншых.

Сяргей ЧЫГРЫН

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Казярогам важна на гэтым тыдні скончыць неадкладную справу, якая ўжо даўно не дае спакою.

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.