Вы тут

Рэпетыцыя лета


Сіноптыкі спадзяюцца, што замаразкаў больш не будзе.

У суботу ўмовы надвор'я на тэрыторыі Беларусі будзе ў асноўным вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску, паведамілі спецыялісты Рэспубліканскага гідраметцэнтра Мінпрыроды.

Таму чакаецца пераменная воблачнасць, а на ўсходзе краіны і месцамі ў заходніх раёнах пройдуць дажджы, у асобных раёнах навальніцы. Па Гомельскай і Магілёўскай абласцях месцамі моцныя дажджы. Вецер умераны, па паўднёвым усходзе парывісты. Максімальная тэмпература паветра складзе 19-25 цяпла, па паўднёвым усходзе – плюс 16-18 градусаў. У нядзелю ўначы праз тэрыторыю краіны будзе рухацца атмасферны фронт, а ўдзень з боку Заходняй Еўропы распаўсюдзіцца вобласць павышанага атмасфернага ціску. Таму ўначы месцамі па краіне, а ўдзень у асобных раёнах Віцебскай вобласці пройдуць кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра ўначы будзе 6-12 цяпла, а ўдзень – ад плюс 17 градусаў на поўначы да 25 цяпла па паўднёвым усходзе.

Ужо з першых дзён лета ў наш бок пачне паступаць больш цёплае паветра з поўдня Цэнтральнай Еўропы. Таму ў панядзелак будзе пераважна без ападкаў. Тэмпература паветра ўначы складзе 5-12 цяпла, удзень – плюс 19-26 градусаў.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзілася на добраахвотнай аснове.