Вы тут

Шматвектарнае супрацоўніцтва


Вынікам двухдзённага афіцыйнага візіту Аляксандра Лукашэнкі ў Пакістан стала Ісламабадская дэкларацыя беларуска-пакістанскага партнёрства.

Яе падпісалі кіраўнік нашай дзяржавы і прэм'ер-міністр Пакістана Наваз Шарыф, паведамляе БЕЛТА.

Як адзначыў Аляксандр Лукашэнка, падводзячы вынікі перамоў з прэм'ер-міністрам Пакістана, двухбаковыя дамоўленасці адлюстраваны ў двух дзясятках дакументаў, падпісаных падчас візіту кіраўніка беларускай дзяржавы ў Пакістан. «Мы ў Беларусі ўспрымаем Пакістан як аднаго з лідараў мусульманскага свету, — падкрэсліў Прэзідэнт. — Гэта непарадак, калі такая краіна не прадстаўлена ў цэнтры Еўропы». У сувязі з гэтым бакі дамовіліся аб будаўніцтве будынка пасольства Пакістана ў Мінску.

Прэзідэнт Беларусі запрасіў пакістанскія кампаніі прыняць удзел у стварэнні сваіх вытворчасцяў у беларуска-кітайскім тэхналагічным парку. «Мы для гэтага створым вам неабходныя ўмовы. А падатковыя льготы там беспрэцэдэнтныя», — сказаў беларускі лідар.

Беларускі бок асабліва зацікаўлены ў тым, каб, прыйшоўшы ў Беларусь, Пакістан стварыў сучасныя швейныя, тэкстыльныя вытворчасці, падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. «У вас вялікі вопыт у гэтым. У нас жа ёсць для гэтага вельмі добрая база», — адзначыў кіраўнік беларускай дзяржавы. «Ваша прадукцыя з гэтых прадпрыемстваў, наша сумесная прадукцыя будзе карыстацца велізарным попытам. Гэта той тавар, якога сёння не хапае на прасторы былога Савецкага Саюза, і мы яго завозім з розных краін. Думаю, што ваша прадукцыя будзе канкурэнтная і на еўрапейскім рынку», — лічыць Прэзідэнт Беларусі.

У Пакістане працавала вялікая беларуская дэлегацыя, у складзе якой былі як міністры, так і прадпрымальнікі, кіраўнікі буйных дзяржаўных і прыватных структур. За час іх працы ў Пакістане дасягнуты дамоўленасці аб стварэнні ў абедзвюх краінах сумесных прадпрыемстваў па вытворчасці патрэбнай для двух бакоў прадукцыі. Міністр інфармацыі Лілія Ананіч у гутарцы з журналістамі адзначыла: «Мы бачым, што ў Пакістане вялікая зацікаўленасць на ўсіх узроўнях праяўляецца да нашай краіны, да візіту кіраўніка беларускай дзяржавы. Усе гэтыя дні прэса Пакістана актыўна асвятляла падзеі: і бізнес-форум, і візіт кіраўнікоў міністэрстваў, дзелавых колаў, профільных структур».

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».