Вы тут

У Італіі суд абавязаў маці-вегетарыянку карміць сына мясам


У Італіі суд абавязаў маці-вегетарыянку карміць сына мясам хаця б раз на тыдзень, перадае The Local. Бацька хлопчыка паскардзіўся, што яго былая жонка пасадзіла дзіця на вегетарыянскую дыету. З 2006 года жанчына, якая жыве ў горадзе Бергама, карміла сына толькі гароднінай і кашамі. Былы муж падаў заяву ў суд, у якой паведаміў, што гэта рашэнне прымалася без яго ўдзелу і падобны рацыён можа пагражаць здароўю дзіцяці. Калі бацька і сын праводзілі разам час у выхадныя, яны абедалі ў рэстаранах хуткага харчавання «Мак-Доналдс», гатавалі дэсерты і мяса. Бабуля хлопчыка карміла яго сасіскамі і авечым сырам. Па словах маці, пасля гэтага ў дзіцяці пачынаў балець жывот. У пастанове суда таксама адзначаецца, што бацька хлопчыка не павінен карміць яго мясам часцей за два разы на тыдзень.

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?