Вы тут

Хатняя энцыклапедыя


Марынад для шашлыка

З віном

Спатрэбіцца: 200-250 мл белага сухога віна, 200-250 мл алею, 1 морква, 2 буйныя рэпчатыя цыбуліны, 1 зубчык часнаку, палова лімона (або 250 мл воцату), 1 невялікі пучок зяленіва пятрушкі, 2 лаўровыя лісты, чорны перац гарошкам.

30-2

Часнок, цыбулю, моркву нарэзаць кружочкамі. Мяса паліць алеем, папярэдне паклаўшы ў посуд, дзе яно будзе марынавацца. Дадаць нарэзаную агародніну, лаўровы ліст, зяленіва пятрушкі і чорны перац, заліць віном, затым сокам лімона, пакінуць марынавацца ад 2 гадзін да 2 сутак.

Востры

На 1 л марынаду спатрэбіцца: па 500 мл вады і 6-працэнтнага воцату, 12 гарошын перцу, 5 шт. гваздзікі, 1 ч. лыжка цукру, соль на смак, 1 лаўровы ліст, па палове кораня пятрушкі і сельдэрэю, 1-2 рэпчатыя цыбуліны, 1 морква.

У кіпячую ваду пакласці нарэзаную цыбулю, моркву, пятрушку, сельдэрэй, перац, лаўровы ліст, гваздзіку, соль і цукар і 15-20 хвілін варыць на слабым агні ў закрытай каструлі. Затым уліць воцат, даць закіпець і астудзіць. Замарынаваць у ім мяса.

Від і колькасць карэнняў у марынадзе можна змяніць. Пры адсутнасці пятрушкі або сельдэрэю можна пакласці больш морквы і цыбулі.

Варэнне з рэвеня з бананамі

Спатрэбіцца: рэвень — 1,5 кг, цукар — 1 кг, банан (вага з лупінай) — 1 кг, вада — 100 мл.

Рэвень нарэзаць не надта тонка, выкласці ў каструлю. Наверх высыпаць цукар. Заліць вадой. Давесці да кіпення і варыць на слабым агні, не здымаючы плеўку, 5 хвілін, часам патрэсваючы каструлю. Пакінуць на суткі.

30-5

Другі дзень. Ачысціць бананы і нарэзаць кружочкамі па 1 см. Дабавіць банан у варэнне і змяшаць, патрэсваючы каструлю (калі памяшаць лыжкай, замест долек будзе проста фруктовае пюрэ). Варыць на слабым агні да цёмна-мядовага колеру (хвілін 10). Плеўку зняць толькі ў апошні момант для прыгажосці варэння. Страсянуць, праварыць яшчэ 5 хвілін. Выкласці гарачым у банкі.

Як выцягнуць кляшча

Кляшчы — вельмі небяспечныя паразіты, якія пільнуюць нас на прыродзе і з'яўляюцца пераносчыкамі сур'ёзных захворванняў.

Ёсць розныя метады выцягвання кляшчоў. Вельмі зручна рабіць гэта з дапамогай звычайнага аднаразовага шпрыца. Адразаем у яго верх, пажадана зрабіць гэта роўна.

Потым прыціскаем яго да месца, куды залез клешч. Каб атрымаўся вакуум, можна намазаць краі крэмам. Цяпер цягнем поршань шпрыца. Клешч павінен вылезці сам па сабе.

30-4

Пры гэтым спосабе атрутныя рэчывы, якія ўпырскнуў клешч, таксама выходзяць. Пажадана месца прысмоктвання кляшча апрацаваць чымсьці абеззаражвальным.

Такім жа чынам можна выкарыстоўваць бутэльку або слоічак, папярэдне патрымаўшы іх над запальнічкай або запалкай.

Клешч вылезе, але на скуры застанецца невялікая гематома. Але лепш ужо атрымаць сіняк, чым заразіцца небяспечнай хваробай. А яшчэ лепш — быць акуратнымі і старацца апранаць такую вопратку, якая не дасць кляшчу дабрацца да скуры.

Гаючая маска

Гэтая маска дапаможа жанчынам са скурай любога тыпу справіцца з запаленчымі працэсамі.

Спатрэбіцца: 2 ст. лыжкі соку каланхоэ, па 1 ст. л. рамонку аптэчнага, лісця мяты і ліпавага цвету.

30-6

Травы папярэдне заліць 2 шклянкамі кіпеню, потым кіпяціць 3-5 хвілін. Лішак вадкасці зліць і захаваць у асобным посудзе, а ў кашкападобную травяную масу ўліць сок каланхоэ. Старанна перамяшаны састаў нанесці на твар на 15 хвілін, па заканчэнні якіх яго трэба змыць адварам, які атрымалі раней. Маска асабліва эфектыўная для сухой скуры.

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Казярогам важна на гэтым тыдні скончыць неадкладную справу, якая ўжо даўно не дае спакою.

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.