Вы тут

Высокія ўзнагароды — у 15 гадоў


У Барысаве ўшанавалі памяць Івана Кузняцова.

Іван Піліпавіч перад пачаткам вайны паспеў скончыць 7 класаў сельскай школы. Восенню 1941 года яго родныя мясціны захапілі нямецкія войскі. Пасля вызвалення Растоўскай вобласці ад фашыстаў у студзені 1943 года 14-гадовы Іван добраахвотна ў якасці сына 185-га гвардзейскага артылерыйскага палка быў прыняты на ваенную службу. У складзе дзейнай 8-й гвардзейскай арміі спачатку юны салдат служыў падносчыкам боепрыпасаў, затым зараджаючым. З чэрвеня 1943-га ён стаў наводчыкам. Сваю першую баявую ўзнагароду — медаль «За адвагу» — радавы Кузняцоў атрымаў у баях за вызваленне Украіны. Падчас Нікольска-Крыварожскай наступальнай аперацыі 15-гадовы гвардыі радавы Іван Кузняцоў удастоіўся ордэна Чырвонай Зоркі.

30-21

За мужнасць і гераізм, праяўленыя ў прарыве варожай абароны ў раёне населенага пункта Забадрове (Польшча), штурме крэпасці Кюстрын (цяпер Костшын-над-Ордай), а таксама за ўзяцце горада Нойкельн (прыгарад Берліна) наводчык гарматы яфрэйтар Іван Кузняцоў па чарзе быў узнагароджаны ордэнам Славы ўсіх трох ступеняў. Такім чынам, 16-гадовы франтавік-артылерыст Іван Кузняцоў стаў самым маладым поўным кавалерам ордэна Славы.

Пасля вайны Іван Піліпавіч працягнуў службу ў Савецкай Арміі. У 1949 годзе скончыў Арлоўскае Бранятанкавае вучылішча імя М.Фрунзэ. У 1969 годзе капітан Кузняцоў звольніўся ў запас. Пражываў ён у горадзе Барысаве. Памёр 21 студзеня 1989 года.

У дні святкавання 70-годдзя Вялікай Перамогі па вуліцы Чапаева на доме № 29, дзе жыў Іван Піліпавіч, адкрылі мемарыяльную дошку. Мерапрыемствы па ўшанаванні памяці героя вайны працягнуліся ў адным з дзяржаўных устаноў адукацыі горада Барысава. У гімназіі № 3 адбылося ўрачыстае адкрыццё бронзавага бюста і класа-музея, прысвечанага кавалеру ордэна Славы трох ступеняў Івану Кузняцову. Месца гэтае выбрана невыпадкова: тут працягваюць вучыцца ўнук Іван і ўнучка Дар'я легендарнага героя-пераможца.

Мікалай Макарэвіч

Фота аўтара

г. Барысаў

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў. 

Адукацыя

Ідэй шмат не бывае, альбо Якія маладзёжныя ініцыятывы атрымалі гранты?

Ідэй шмат не бывае, альбо Якія маладзёжныя ініцыятывы атрымалі гранты?

Нагадаем, у трэцім сезоне заяўкі на ўдзел у конкурсе падалі 193 праекты.

Калейдаскоп

Выбіраем насенную бульбу

Выбіраем насенную бульбу

Агарод без бульбы не агарод. І цяпер час купляць бульбу на насенне.