Вы тут

Жыллёвыя і камунальныя праблемы


Найчасцей становяцца тэмамі зваротаў грамадзян у аблвыканкам.

«Прамыя лініі», выязныя прыёмы грамадзян трывала ўвайшлі ў практыку кіраўнікоў усіх узроўняў. Кожную суботу на сувязь з жыхарамі гарадоў і вёсак выходзяць кіраўнікі абласцей і іх намеснікі. Кожны дзень прымаюцца пытанні на «гарачыя лініі», а таксама адбываецца прыём грамадзян супрацоўнікамі аддзела па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб Брэсцкага аблвыканкама. Яны ж трымаюць на кантролі ўсе звароты, якія паступілі падчас прамых тэлефонных ліній і выязных альбо асабістых прыёмаў кіраўніцтва аблвыканкама. Кіраўніку названага аддзела Вользе ВАРАБЕЙ адрасаваны сёння нашы пытанні.

— З якімі праблемамі найчасцей звяртаюцца людзі на «прамыя лініі», на асабістыя прыёмы, пішуць пісьмы да губернатара і яго намеснікаў?

— Жыхары вобласці добра ведаюць, што да кіраўніцтва аблвыканкама можна дазваніцца кожную суботу, прыйсці на прыём, накіраваць пісьмовы ліст альбо электронны зварот на сайт аблвыканкама. Найбольш значнымі для людзей з'яўляюцца жыллёвыя і камунальныя пытанні. Такіх зваротаў больш за ўсё. Практычна на кожнай «прамой лініі» бываюць пытанні пра рамонт дарог, асфальтаванне, добраўпарадкаванне гарадскіх і вясковых вуліц, а таксама газіфікацыю сельскіх населеных пунктаў. Нярэдкімі сталі звароты, што датычаць развіцця асабістай падсобнай гаспадаркі. Людзі адразу «сігналяць», калі недзе здараюцца перабоі з прыёмам малака ад насельніцтва альбо ўзнікаюць праблемы са здачай іншай сельгаспрадукцыі.

Як пазітыўны момант варта адзначыць, што апошнім часам грамадзяне звяртаюцца не толькі са сваімі асабістымі праблемамі, але і ўздымаюць пытанні сацыяльна-эканамічнага развіцця населеных пунктаў, іх добраўпарадкавання, развіцця малога і сярэдняга бізнесу, аховы навакольнага асяроддзя.

— Ці шмат пытанняў вырашаецца (скаргаў задавальняецца) пасля пісьмовых і вусных зваротаў?

— Па пытаннях, якія не патрабуюць дадатковага вывучэння, тлумачэнні даюцца ў ходзе правядзення асабістых прыёмаў альбо прамых тэлефонных ліній. Пытанні альбо праблемы, якія маюць патрэбу ў дадатковым вывучэнні, нярэдка з выездам на месца, знаходзяцца на кантролі ў аблвыканкаме да поўнага іх вырашэння. Так, з пачатку гэтага года на прамыя тэлефонныя лініі паступіла 462 звароты, па 43-х з іх прынятае станоўчае рашэнне.

— А, напрыклад, арыгінальныя пытанні, просьбы, звароты паступалі ад грамадзян?

— Такія нярэдка бываюць падчас названых стасункаў. Ну, напрыклад, аднойчы пенсіянер на «прамой лініі» прасіў уключыць у канцэртную праграму абласных «Дажынак» песню, а дакладней, гімн меліяратараў. На думку заяўніка, такім чынам можна і варта было падкрэсліць вялікі працоўны ўклад меліяратараў у эканоміку Палескага рэгіёна.

А на адной з апошніх «прамых ліній» прадпрымальнік прапанаваў выкарыстоўваць у бальніцах, інтэрнатных установах незгаральныя падушкі і матрацы. Абанент патлумачыў, што ён прадстаўляе прадпрыемства па вытворчасці такіх рэчаў, якое гатова нарошчваць і пашыраць выпуск прадукцыі.

Святлана ЯСКЕВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».