Вы тут

Расклад цягнікоў цяпер будзе змяняцца ў снежні


Графік руху цягнікоў у міжнародных зносінах на 2015—2016 гады будзе ўводзіцца ў дзеянне 13 снежня бягучага года.

Рашэнне аб пераносе тэрміну ўводу новага графіка руху цягнікоў з апошняй нядзелі мая, як гэта было раней, на другую нядзелю снежня было прынята на 61-м пасяджэнні Савета па чыгуначным транспарце дзяржаў — удзельніц Садружнасці, якое адбылося ў кастрычніку мінулага года ў Баку.

— Варта адзначыць, што раней чыгуначнікі ўводзілі новы графік цягнікоў адзін раз на год — у маі. Але яго даводзілася карэктаваць яшчэ ў снежні, калі свае расклады руху цягнікоў уводзілі ў дзеянне чыгункі краін Еўропы, — пракаментавалі змены ў прэс-цэнтры магістралі.

Новы графік руху цягнікоў на 2015—2016 гады, а таксама план фарміравання грузавых цягнікоў і вагонаў з кантэйнерамі ў міжнародных зносінах уступіць у сілу з 0.00 13 снежня 2015 года.

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Шалям засталося прыкласці зусім няшмат намаганняў, каб жаданая мэта была дасягнута.

Грамадства

Камандзір вядзе за сабой

Камандзір вядзе за сабой

Пяцікурснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Е. Полацкай быў удастоены ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны — 2023».

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.