Вы тут

Абакралі ў зале... кінатэатра


Праваахоўнікі Цэнтральнага РУУС сталіцы вышукваюць маладога чалавека, які падазраецца ў крадзяжы грошай у наведніка аднаго з кінатэатраў.

Мужчына прыйшоў на сеанс разам з дачкой. Сваю куртку і куртку дзіцяці ён паклаў на свабоднае крэсла за сабой, папрасіўшы пры гэтым маладога чалавека, які сядзеў там, прыглядзець за рэчамі. І той, відаць, сапраўды «прыглядзеў»... Калі сеанс скончыўся, хлопца на месцы ўжо не было (як аказалася, ён сышоў задоўга да яго заканчэння). Калі мужчына праверыў рэчы, дык выявілася, што з унутранай патайной кішэні яго курткі знікла буйная сума грошай. Цікава, няўжо фільм быў настолькі захапляльным, што немагчыма было адарвацца ад экрана, каб прыгледзець за ўласнымі рэчамі, ці гаворка аб элементарнай бестурботнасці?..

Сяргей РАСОЛЬКА.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.