Вы тут

Дом, дзе паселіцца мара


У аграгарадку Александрыя Шклоўскага раёна ў першы дзень лета адкрыўся дзіцячы дом сямейнага тыпу. Уваходзіны святкавала вялікая сям'я Барыса і Святланы Міцкевічаў, якія выхоўваюць сямёра прыёмных і дваіх сваіх дзяцей. Яны сталі ўладальнікамі новага прасторнага двухпавярховага катэджа па вуліцы Копыскай, з вокнаў другога паверха якога адкрываецца цудоўны від на Днепр.

Безимени-17

«Сям'я Міцкевічаў за гады прафесійнага бацькоўства (з 2003 года) зарэкамендавала сябе з найлепшага боку, — адзначыў на ўрачыстай цырымоніі намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Малашка. — Назіраючы з боку, не скажаш, што гэта іх праца, — яны ўсё робяць па загадзе сваёй душы. Таму ў іх доме пануе ўтульнасць, а дзеці акружаны клопатам і ласкай. Такім бацькам дзяржава павінна дапамагаць, каб выхаваўчы працэс праходзіў у максімальна камфортных умовах. Цяпер іх мара здзейснілася».

Намеснік старшыні аблвыканкама ўручыў шматдзетнай сям'і ў якасці падарунка сертыфікат на 25 млн рублёў для набыцця мэблі.

2-52

Дарэчы, усяго ў Шклоўскім раёне функцыянуюць 4 дзіцячыя дамы сямейнага тыпу, у якіх выхоўваюцца 30 дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў.

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.