Вы тут

Пенсіянерам-дачнікам — месцы на рынках


Рынкі сталіцы прапануюць пенсіянерам і інвалідам бясплатныя месцы для продажу дачнай прадукцыі, паведамілі ва ўпраўленні гандлю і паслуг Мінгарвыканкама.

Гаворка ідзе пра Чыжоўскі, Чэрвеньскі, Маскоўскі, Курасоўшчынскі, Камароўскі рынкі, а таксама рынкі «Гандлёвыя рады», «Свелта», «Серабранка», «Велазаводскі», «Малінаўка», «Уральскі», «Уручча-3», «Ракаўскі кірмаш», «Заходні», «Ждановічы». Гандлёвыя месцы будуць давацца пенсіянерам і інвалідам для рэалізацыі імі да 20 кілаграмаў сельскагаспадарчай прадукцыі, вырашчанай на сваіх зямельных участках. Каб атрымаць такую магчымасць, названым катэгорыям трэба прад'явіць дакументы, што пацвярджаюць права на льготу. Скарыстацца бясплатнымі гандлёвымі месцамі на сталічных рынках ахвотныя змогуць з 1 чэрвеня да 1 снежня.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».