Вы тут

Вяртанне ў дзяцінства


У Віцебску на плошчы Перамогі ў нядзелю адбылося свята «Сябруюць дзеці на планеце», прысвечанае Міжнароднаму дню абароны дзяцей. Мерапрыемства было і вясёлым, і карысным.

Арганізатары — аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Віцебскага гарвыканкама, а таксама кіраўнікі творчых калектываў і іншыя ўдзельнікі свята шчыра спадзяваліся, што надвор'е не падвядзе. І неба парадавала адсутнасцю дажджу.

2-35

Шмат людзей у выхадны дзень прыйшлі на плошчу. Выступіў тэатр роставых лялек, публіку забаўлялі клоўны, бурнымі апладысментамі гледачы падзякавалі за выступленне майстрам усходніх адзінаборстваў, іх вучням. Яны так класна паказалі прыёмы рукапашнага бою, што некаторыя назіральнікі пасля ўбачанага захацелі запісацца ў секцыю. Была арганізавана і выстава аўтамабіляў. Супрацоўнікі ДАІ праводзілі прафілактычныя гутаркі, валанцёры з Чырвонага Крыжа, іншых грамадскіх арганізацый распавядалі пра тое, як бяспечна правесці лета. А падчас дабрачыннай акцыі «Дары дабро» збіраліся грошы для Віцебскага абласнога дома дзіцяці.

Безимени-20

Багатая канцэртная праграма, прыемныя сюрпрызы і прызы для пераможцаў конкурсаў і спаборніцтваў — гэта і іншае стварыла добры настрой.

Аляксандр ПУКШАНСКІ

 Фота Віктара НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».