Вы тут

Першы. Але двайны


Прайшлі біржавыя таргі ў рэжыме бесперапыннага двайнога аўкцыёну

«Можна канстатаваць, што новы рэжым з гэтага дня функцыянуе ў поўным аб'ёме і першыя таргі па асноўных валютах адбыліся паспяхова», — сказаў намеснік старшыні праўлення Беларускай валютна-фондавай біржы Сяргей Ціннікаў. Сярэднеўзважаны курс долара ЗША склаў 14815 рублёў, еўра — 16154, расійскага рубля — 278,75.

Такім чынам, у параўнанні з вынікамі біржавых таргоў 29 мая, якія праводзіліся ў рэжыме фіксінгу, курс долара знізіўся на 75 рублёў, еўра — на 146, расійскага рубля — на 1,75. Сярэднеўзважаныя курсы валют вызначаліся па выніках асноўнай сесіі і перыяду закрыцця.

Валатыльнасць (зменлівасць) курсу сёння склала 1%. «Мы гэтага і чакалі. З часам, магчыма, гэты паказчык будзе ўваходзіць у больш вузкі калідор, мы на гэта спадзяёмся, — заявіў Сяргей Ціннікаў. — Але дакладныя высновы можна будзе рабіць праз адзін-два тыдні».

Нагадаем, што раней біржавыя таргі ў Беларусі праводзіліся ў рэжыме фіксінгу, пры якім усе здзелкі па адной замежнай валюце ажыццяўляліся па адным і тым жа курсе. Падчас новых таргоў курсы заключаных здзелак могуць адрознівацца. Двайны аўкцыён — форма правядзення біржавых таргоў рознымі фінансавымі інструментамі. Гэта самая папулярная падобная сістэма ў свеце. Ва ўмовах такога рэжыму ўдзельнікі таргоў маюць магчымасць падаваць заяўкі на куплю і продаж замежнай валюты на працягу ўсяго перыяду правядзення таргоў, пры гэтым заключэнне здзелак адбываецца пры наяўнасці ў гандлёвай сістэме сустрэчных заявак са здавальняючымі ўмовамі.

Сфарміраваны па выніках таргоў сярэднеўзважаны курс па долары ЗША, еўра і расійскім рублі будзе выкарыстоўвацца Нацбанкам у якасці афіцыйнага курсу беларускага рубля да гэтых валют з дня, наступнага за днём правядзення таргоў.

У сувязі з увядзеннем рэжыму бесперапыннага двайнога аўкцыёну на біржавым валютным рынку будуць здзяйсняцца толькі здзелкі куплі-продажу замежнай валюты банкамі і нябанкаўскімі крэдытна-фінансавымі арганізацыямі ад свайго імя і за свой кошт, а таксама ад свайго імя і па даручэнні кліентаў пры абавязковым продажы замежнай валюты.

Па здзелках абавязковага продажу банкі будуць разлічвацца з кліентамі па сярэднеўзважаным курсе, разлічаным па здзелках банка, якія адбыліся падчас гандлёвай сесіі. Такім чынам, курс абавязковага продажу ў адным банку можа адрознівацца ад сярэднеўзважанага курсу гандлёвай сесіі і ад курсу абавязковага продажу ў іншых банках як у адзін, так і ў другі бок.

Уладзіслаў КУЛЕЦКІ

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.