Вы тут

Каб актыўней куплялі беларускае


Слоган «Купляй беларускае!» па-ранейшаму актуальны і нават стаў своеасаблівым брэндам. Нядаўна ў Віцебску працавала выстава, на якой прадставілі вытворчы патэнцыял усяго Прыдзвінскага рэгіёна. Адбылася і нарада па пытаннях насычэння ўнутранага рынку нашымі ж таварамі. Яе вынікі пракаментаваў Алег Мацкевіч, намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама.

— Якім чынам, на ваш погляд, можна павялічыць рэалізацыю беларускіх тавараў?

— На ўнутраным рынку пакупнікоў можна прывабіць высокай якасцю і параўнальна даступнай цаной. На Віцебшчыне многае зроблена, каб якасць прадукцыі адпавядала самым высокім сусветным стандартам. Гэта вынік мадэрнізацыі прадпрыемстваў, дзе вырабляюць мяса-малочную прадукцыю, іншыя харчовыя і прамысловыя тавары.

— Вядома, трэба і прыгожа ўпакаваць тавар, актыўна яго рэкламаваць. Гэта таксама цэлая навука. Ці варушацца нашы вытворцы ў гэтым пытанні?

— Безумоўна, каб павялічыць збыт, трэба абавязкова паклапаціцца пра «кідкую» ўпакоўку. Ад таго, як яна выглядае, таксама шмат што залежыць. Гэта можа павысіць запатрабаванасць прадукцыі. Пры гэтым, вядома, якасць павінна быць добрай... Ахвотна купляюць нешта, калі напісана, што прадукцыя экалагічна чыстая. І, безумоўна, гэта павінна адпавядаць рэчаіснасці. Па даручэнні губернатара прапрацоўваецца пытанне па адкрыцці ў абласным цэнтры першай спецыялізаванай крамы. Там будуць прадавацца толькі экалагічна чыстыя тавары мясцовай вытворчасці. Потым аналагічныя гандлёвыя пункты з'явяцца ў іншых буйных гарадах Віцебшчыны.

— Верагодна, да такіх праектаў праяўляюць інтарэс і патэнцыйныя замежныя інвестары?

— Аблвыканкамам падпісана пагадненне з кітайскай карпарацыяй, якая сярод іншага гатова ўкладваць грошы ў выраб экалагічна чыстай энергіі: у будаўніцтва гідраэлектрастанцый, ветраўстаноўкі. Ёсць інтарэс і да інвеставання ў сельскагаспадарчую галіну, а канкрэтна — у вырошчванне і перапрацоўку лёну. Не выключаецца інвеставанне ў вытворчасць прадуктаў харчавання. Апошнія гасцям з Кітая вельмі спадабаліся падчас дэгустацыі.

Аляксандр ПУКШАНСКІ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.