Вы тут

У Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў — новы старшыня


Ім абраны Алесь Суша.

Пра гэта стала вядома падчас закрыцця VІ Міжнароднага кангрэса беларусістаў, якое адбывалася ў Акадэміі навук у Мінску.

Безимени-12

Алесь Суша працуе намеснікам дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Ён вядомы тым, што актыўна ўдзельнічае ў падрыхтоўцы да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання, якое будзе адзначацца ў 2017 годзе. Яго часта можна бачыць на самых розных мерапрыемствах, прысвечаных не толькі кніжнай спадчыне, але і ўвогуле беларускай гісторыі і культуры. Ён заўсёды выступае з дакладнымі і яснымі прамовамі.

Былы старшыня Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў гісторык Міхаіл Касцюк павіншаваў свайго маладога пераемніка і ўрачыста перадаў пячатку асацыяцыі. У сваю чаргу Алесь Суша адзначыў, што быць новым старшынёй для яго вялікі гонар, якому неабходна адпавядаць.

Згодна са статутам асацыяцыі, намеснікаў выбірае сам старшыня — дзеля таго, каб арганізацыя была сапраўды дзейснай. Алесь Суша прапанаваў, каб склад замежнага прадстаўніцтва камітэта беларусістаў застаўся тым жа. У яго па-ранейшаму будуць уваходзіць Рыгор Піўтарак з Нацыянальнай акадэміі навук Украіны, Юрый Лабынцаў з Расійскай акадэміі навук, Міхал Саевіч з Універсітэта імя Марыі Складоўскай-Кюры ў Любліне (Польшча) і іншыя — усе яны з'яўляюцца актыўнымі даследчыкамі беларусістыкі. Што датычыцца беларускага прадстаўніцтва, то (пры згодзе кандыдатаў) намеснікам старшыні (і кіраўніком рэспубліканскага аддзялення) будзе Ірына Багдановіч з Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта; яшчэ адным намеснікам, адказным за арганізацыйна-распарадчыя пытанні, стане навуковец з Інстытута мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы НАН Беларусі Сяргей Гаранін. Увойдуць у камітэт і яшчэ некаторыя апантаныя беларусазнаўцы.

Нагадаем, што Міжнародны кангрэс беларусістаў праходзіць раз на чатыры-пяць гадоў. Аднак, па словах новага старшыні, яны будуць імкнуцца да таго, каб працаваць і паміж кангрэсамі.

Ніна ШЧАРБАЧЭВІЧ

Фота Яўгена ПАМЫТКІНА 

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.