Вы тут

Гараскоп стрыжак на чэрвень


2 чэрвеня, аўторак. Абавязкова падстрыжыце валасы ў гэты дзень, каб зрабіць сваё жыццё больш яркім і цікавым.

3 чэрвеня, серада. Прычоска, зробленая сёння, будзе мець чароўныя ўласцівасці. Стрыжка, укладка ці афарбоўка прынясе ўдачу ў асабістым жыцці.

4 чэрвеня, чацвер. Гэта выдатны дзень для стрыжкі валасоў, новая стрыжка прынясе здароўе вашым валасам і прывабнасць вам.

5 чэрвеня, пятніца. Добры дзень для стрыжкі валасоў і наогул догляду за сваёй знешнасцю.

6 чэрвеня, субота. Дзень вельмі неспрыяльны для стрыжкі, афарбоўвання і іншых цырульніцкіх працэдур.

7 чэрвеня, нядзеля. Добры час для правядзення нестандартных стрыжак.

8 чэрвеня, панядзелак. Ад стрыжкі валасоў варта ўстрымацца.

9 чэрвеня, аўторак. Неспрыяльны дзень для стрыжкі і догляду за валасамі. Можа з'явіцца перхаць.

10 чэрвеня, серада. Стрыжка ў гэты дзень паскарае рост валасоў, але са стратай іх якасці.

11 чэрвеня, чацвер. Дзень неспрыяльны для стрыжкі, але добры для правядзення эпіляцыі.

12 чэрвеня, пятніца. Спрыяльны для стрыжкі дзень, якая прывядзе да аднаўлення пашкоджаных валасоў.

13 чэрвеня, субота. Стрыжка валасоў і новая прычоска будуць вам вельмі да твару і паспрыяюць узмацненню асабістага абаяння, поспеху ў навакольных.

14 чэрвеня, нядзеля. Гэты дзень для стрыжкі абсалютна нейтральны, ні на што не будзе ўплываць.

15 чэрвеня, панядзелак. Сёння выдатны дзень для стрыжкі і афарбоўвання. Вітаюцца смелыя эксперыменты, стварэнне лёгкіх паветраных прычосак, меліраванне і афарбоўванне.

16 чэрвеня, аўторак. Вельмі неспрыяльны для стрыжкі дзень — занадта вялікая рызыка прыцягнуць пагрозу сустрэчы з сур'ёзным няшчасцем.

17 чэрвеня, серада. Неспрыяльны дзень для стрыжкі, афарбоўкі і завіўкі валасоў. Калі пастрыгчы валасы ў гэты дзень, яны стануць непаслухмянымі і калматымі, стрыжцы не ўдасца надаць патрэбны выгляд, прычоска атрымаецца бясформеннай.

18 чэрвеня, чацвер. Сёння яшчэ адзін непадыходзячы дзень для стрыжкі, ад афарбоўвання таксама лепш устрымацца.

19 чэрвеня, пятніца. Стрыжка ў гэты дзень зробіць валасы больш густымі і ўмацуе іх.

20 чэрвеня, субота. Стрыжка паспрыяе таму, што вашы валасы будуць менш секчыся.

21 чэрвеня, нядзеля. Спрыяльны дзень для наведвання салона. У гэты перыяд паляпшаецца структура і паскараецца рост валасоў.

22 чэрвеня, панядзелак. Добры час для наведвання цырульніка. Пры стрыжцы ў гэты перыяд валасы добра растуць, умацоўваюцца, набываюць устойлівасць да знешніх уздзеянняў, менш сякуцца.

23 чэрвеня, аўторак. Сёння цалкам прыдатны дзень для візіту ў цырульны салон, можна стрыгчы і афарбоўваць валасы, рабіць лячэбныя працэдуры і пажыўныя маскі.

24 чэрвеня, серада. Устрымайцеся ад стрыжкі, бо могуць здарыцца непрыемнасці са здароўем.

25 чэрвеня, чацвер. Стрыжка ў гэты дзень не зменіць структуры і якасці вашых валасоў, але яны будуць хутчэй расці.

26 чэрвеня, пятніца. Стрыжка валасоў проціпаказана — можа прывесці да непрыемнасцяў і напасцяў.

27 чэрвеня, субота. Стрыжка зробіць валасы непаслухмянымі. Але тым, хто хоча, каб валасы пасля яе мелі схільнасць да завівання, гэта можа быць і на карысць.

28 чэрвеня, нядзеля. Стрыжка актывізуе вашу асабістую энергетыку і ўзмоцніць харызму.

29 чэрвеня, панядзелак. Стрыжка прынясе шчасце і ўпэўненасць у сабе.

30 чэрвеня, аўторак. Стрыжка паказана для стымулявання аптымізму.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».