Вы тут

Сітуацыя — кіраваная і спакойная


На ўнутраным валютным рынку і з цэнамі.

Пра гэта далажыў Прэзідэнту Аляксандру Лукашэнку прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў, паведамляе БЕЛТА. Прэзідэнта цікавіла бягучая сітацыя ў эканоміцы, у якой намеціліся пазітыўныя тэндэнцыі. «Калі раней мы выкідвалі валюту, «палілі» золатавалютныя рэзервы, то сёння папаўняем іх. Юрыдычныя і фізічныя асобы прадаюць валюту. Гэта працэс добры», — канстатаваў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што манетарная, валютная палітыка павінна забяспечваць развіццё эканомікі. «Але гэта не значыць, што мы павінны адысці ад жорсткай палітыкі», — сказаў Прэзідэнт. Крэдытавацца павінны такія праекты, каб вырабленая прадукцыя магла быць гарантавана рэалізаванай. «Калі гэтага няма — грошай няма», — адзначыў кіраўнік дзяржавы. Прадпрыемствы, у якіх заключаны кантракты, змогуць узяць крэдыты нават пад абаротныя сродкі, хоць і на невялікі тэрмін. «Тут выдумляць нічога не трэба. Мы ад гэтага адыходзіць не павінны», — дадаў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт нагадаў, што папярэджваў ужо ўрад, кіраўнікоў аб тым, што часу на разварушванне няма. «Нават, я сказаў бы, не на разварушванне, а на тое, каб «зарадзіць» і потым «выстраліць» у канцы жніўня — пачатку верасня. Засталося ўсяго два месяцы. Мы не можам людзей пакінуць без работы. У адваротным выпадку людзям і дзяржава такая не патрэбна», — заўважыў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы канстатаваў, што з-за абвалу расійскіх рынкаў, санкцый, эмбарга, беларуская эканоміка страціла амаль $3 млрд. Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што Расія аказвае Беларусі сістэматычную падтрымку, бакі дамовіліся сумесна шукаць выйсце з цяперашняй сітуацыі. Прэм'ер-міністр далажыў, як ідзе работа ў гэтым напрамку.

Акрамя таго, Андрэй Кабякоў праінфармаваў Прэзідэнта аб ходзе нарыхтоўкі кармоў. Кіраўнік дзяржавы запатрабаваў, каб урад і профільнае міністэрства надалі гэтаму пытанню асаблівую ўвагу, каб сёлетні ўраджай кармоў быў нарыхтаваны ў поўным аб'ёме. Прэзідэнт дадаў, што ў найбліжэйшы час асабіста праінспектуе ход кормаўборачнай кампаніі.

Прэм'ер-міністр падчас даклада нагадаў, што ў снежні мінулага года былі рэалізаваны вымушана строгія меры, якія далі магчымасць адаптаваць эканоміку да існавання ў новых умовах. Прадугледжаныя прагнозам сацыяльна-эканамічнага развіцця цана на нафту і курс расійскага рубля да долара прыкметна адрозніваліся ад фактычных паказчыкаў у І квартале. Прынятыя захады не маглі не паўплываць на валавыя паказчыкі эканомікі, перш за ўсё на ВУП, але яны далі свой вынік, забяспечыўшы спакойную, кіраваную, прадказальную сітуацыю на ўнутраным валютным рынку і з цэнамі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».