Вы тут

Пытанні і адказы


6 чэрвеня Мінгарвыканкам і аблвыканкамы правядуць чарговыя прамыя тэлефонныя лініі.

Прымаць «гарачыя» званкі ўлады пачалі са студзеня. Кожную суботу з 9.00 да 12.00 можна данесці сваю просьбу, пажаданне або прапанову. Кожны тыдзень на прамыя тэлефонныя лініі звяртаецца каля тысячы жыхароў краіны. Многія пытанні атрымліваецца вырашыць фактычна адразу. Чарговая традыцыйная сувязь будзе наладжана і ў гэтую суботу, 6 чэрвеня, з 9.00 да 12.00.

На званкі адкажуць:

Брэсцкі аблвыканкам

намеснік старшыні Токар Мікалай Васільевіч — (80162213121);

Віцебскі аблвыканкам

намеснік старшыні Дзіулін Анатоль Уладзіміравіч — (80212204260);

Гомельскі аблвыканкам

намеснік старшыні Гарбачоў Уладзімір Уладзіміравіч — (80232751237);

Гродзенскі аблвыканкам

намеснік старшыні Агей Алена Аляксандраўна — (80152735644);

Мінскі аблвыканкам

намеснік старшыні Неўмяржыцкі Сяргей Пятровіч — (80175004160);

Магілёўскі аблвыканкам

намеснік старшыні Малашка Валерый Анатольевіч — (80222501869);

Мінскі гарвыканкам

намеснік старшыні Лапцеў Віктар Сяргеевіч (80172224444).

У Беларусі ў бягучым годзе арганізавана штотыднёвае правядзенне аблвыканкамамі і Мінскім гарвыканкамам прамых тэлефонных ліній з мэтамі павышэння эфектыўнасці працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб, выкаранення фактаў бюракратызму і цяганіны, а таксама для аператыўнага рашэння праблемных пытанняў, якія ўзнікаюць у людзей.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.