Вы тут

Для беспрацоўных прадугледжаны грамадскія работы


Сталічныя беспрацоўныя ў гэтым годзе будуць абавязаны ўдзельнічаць у аплачваемых грамадскіх работах 1-2 дні ў месяц. Адпаведнае рашэнне №1188 ад 7 мая 2015 года прыняў Мінгарвыканкам.

У аплачваемых грамадскіх работах, акрамя людзей, якія маюць статус беспрацоўных, могуць прымаць удзел і незанятыя грамадзяне (пры жаданні), і работнікі, якія знаходзяцца ў вымушаных адпачынках па ініцыятыве наймальніка без захавання заработнай платы.

Для такіх катэгорый беспрацоўных, як інваліды, бацькі ў шматдзетных і няпоўных сем'ях, а таксама бацькі, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў, моладзь да 18 гадоў, удзел у аплачваемых грамадскіх работах не з'яўляецца абавязковым.

— Калі ж чалавек, які мае статус беспрацоўнага, не будзе ўдзельнічаць у такіх работах без уважлівых прычын, можа быць прынята рашэнне аб прыпыненні выплаты яму дапамогі па беспрацоўі. Але чалавек пры гэтым застаецца зарэгістраваным у якасці беспрацоўнага, — патлумачыла «Звяздзе» намеснік старшыні камітэта па працы, занятасці і сацабароне Мінгарвыканкама — начальнік упраўлення занятасці насельніцтва Таццяна Кудзевіч.

Яна таксама адзначыла, што, калі чалавек, які зарэгістраваны ў якасці беспрацоўнага, двойчы адмовіўся ад падыходзячай яму працы, ён здымаецца з уліку і, адпаведна, ужо не будзе з'яўляцца беспрацоўным.

Святлана Бусько

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні. 

Грамадства

Народнае прадстаўніцтва

Народнае прадстаўніцтва

Вясна гэтага года праходзіць у Беларусі пад знакам Усебеларускага народнага сходу ў яго новым статусе і якасці. 

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў.