Вы тут

Шанц на новае жыццё


Пад амністыю, аб'яўленую да 70-годдзя Перамогі, трапіць больш за 8 тысяч асуджаных.

Пры гэтым, як паведаміла Жанна Батурыцкая, начальнік упраўлення выканання прысудаў Дэпартамента па выкананні пакаранняў МУС, лёс былога зняволенага пасля вызвалення не губляецца, а адсочваецца.

— Кожны чалавек, які вызваляецца паводле амністыі, ставіцца на ўлік у органах унутраных спраў. І працяглы перыяд пасля вызвалення ён знаходзіцца на кантролі па месцы жыхарства. Ні ў якім разе амніставаныя не выпадаюць з-пад увагі праваахоўных органаў.

Каб трапіць пад амністыю, людзі мусяць таксама цалкам пакрыць страты. Падчас мінулай амністыі асуджаныя на пазбаўленне волі агулам вярнулі больш за 10 мільярдаў рублёў, у 2012-м годзе — 7 мільярдаў.

У папраўчых установах ёсць рэспубліканскія ўнітарныя прадпрыемствы. «Усе людзі маюць магчымасці працаваць, і яны гэта робяць, — адзначыў Юрый Гарошка, начальнік аддзела па наглядзе за законнасцю выканання крымінальных пакаранняў Генеральнай пракуратуры. — Сярэдні заробак ва ўстановах адкрытага тыпу па стане на красавік складае амаль 3,8 мільёна рублёў, а ў папраўчых калоніях — 800 тысяч.

Тарас ШЧЫРЫ

Выбар рэдакцыі

Адукацыя

Як прайшоў адзіны дзень адчыненых дзвярэй у ВНУ і каледжах

Як прайшоў адзіны дзень адчыненых дзвярэй у ВНУ і каледжах

Унікальная магчымасць для будучых абітурыентаў.

Памяць

Незвычайны лёс чэрыкаўскага падпольшчыка Івана Дзенісенкі

Незвычайны лёс чэрыкаўскага падпольшчыка Івана Дзенісенкі

Яго шлях — сведчанне таго, што подзвіг, ахвяраванне, Айчына — не пустыя словы.