Вы тут

Ні хваста і ні лускі! Калі ўсё па правілах


Новы рыбалоўны сезон сёлета прыходзіць з поўдня. Брэсцкі і Гомельскі рэгіёны ўжо рыбачаць ва ўсю з 19 мая. З 31 мая абмежаванні знятыя яшчэ ў трох абласцях — Мінскай, Гродзенскай і Магілёўскай. Палавіць адразу на некалькі кручкоў на вадаёмах Віцебшчыны можна будзе ўжо з 9 чэрвеня.

— Аднак заканчэнне вясенняй забароны не азначае, што рыбачыць можна дзе заўгодна і як заўгодна, — нагадвае прэс-сакратар Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь Вольга Грамовіч. — Рыбаловы павінны памятаць, што многія вадаёмы арандаваныя для арганізацыі прамысловага і платнага аматарскага рыбалоўства, там устаноўлены асаблівыя ўмовы. На некаторых водных аб'ектах ці іх участках рыбачыць увогуле нельга. Недзе дзейнічаюць абмежаванні па спосабах лоўлі, забаронена займацца падводным паляваннем і тролінгам, выкарыстоўваць адначасова вялікую колькасць кручкоў.

Лавіць інтэнсіўнымі спосабамі на вадаёмах запасу могуць толькі члены Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў. Іх узносы зараз мэтанакіравана павінны адлічвацца на зарыбленне. Згодна з новымі Правіламі рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства, рыбакі — члены таварыства — могуць выкарыстоўваць да дзесяці кручкоў, у той час як усе астатнія — да пяці.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.