Вы тут

Лета сустрэлі па-спартыўнаму


У алімпійскім спартыўным комплексе «Стайкі» прайшла спартакіяда «Здароўе» сярод супрацоўнікаў Міністэрства інфармацыі, друкаваных і электронных СМІ.

Удзельнічала ў спаборніцтвах і наша выданне. У кросе гонар «Звязды» абараняла журналістка Наталля Лубнеўская, а ў спаборніцтвах па настольным тэнісе — спецыяльны карэспандэнт Тарас Шчыры. На п'едэстал пераможцаў нашы спартсмены не ўзняліся, але ў сваіх дысцыплінах былі далёка не апошнімі.

Паралельна ў Гаранях, у Цэнтры павышэння кіруючых работнікаў і спецыялістаў Дэпартамента аховы, найлепшых у спорце выяўлялі супрацоўнікі Міністэрства ўнутраных спраў. Акрамя звычайных відаў, праваахоўнікі змагаліся ў спартыўнай рыбалцы і нават у турніры па распілоўванні бервяна. Адметна, што за перыпетыямі сачылі славутыя беларускія спартсмены: кідальнік молата Вадзім Дзевятоўскі і штурхальніца ядра Наталля Міхневіч.

— З кожным годам здаровы лад жыцця становіцца ўсё больш папулярным. І гэта не проста даніна модзе, а жаданне самых розных пакаленняў захаваць маладосць і прыгажосць, — адзначыў падчас цырымоніі адкрыцця Ігар Шуневіч, міністр унутраных спраў, які, як аказваецца, з'яўляецца вялікім аматарам фізкультуры і балельшчыкам нашай хакейнай зборнай.

Якаў ЖУРБІН

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.