Вы тут

Як добрыя суседзі


Наша краіна і Пскоўская вобласць Расіі маюць намер нарошчваць узаемадзеянне па шырокім спектры напрамкаў.

Пра гэта ішла размова на сустрэчы Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з губернатарам Пскоўскай вобласці Андрэем Турчаком, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка выказаў занепакоенасць тым, што таваразварот Беларусі з Пскоўскім рэгіёнам наогул невысокі. З 2012 года гэты паказчык зніжаецца, пры тым што паміж Віцебскай і Пскоўскай абласцямі за апошнія пяць гадоў ён вырас больш чым у 4 разы і склаў каля $50 млн.

Беларускі бок, паводле слоў Прэзідэнта, ацэньвае візіт пскоўскай дэлегацыі як своечасовы і неабходны, паколькі сітуацыю ў гэтым плане трэба выпраўляць. У ліку перспектыўных сфер узаемадзеяння Аляксандр Лукашэнка назваў сельскую гаспадарку, прамысловасць, будаўніцтва. «Мяркую, што кіраўніцтва вобласці ў хуткім часе прыме рашэнне адносна пілотнага праекта па ўзвядзенні жылля сіламі беларусаў», — сказаў кіраўнік дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што такога кшталту супрацоўніцтва Беларусь прапануе шматлікім расійскім рэгіёнам.

Беларускія спецыялісты гатовы прымяніць свае веды пры ўзвядзенні інфраструктурных аб'ектаў да чэмпіянату свету па біятлоне сярод юнакоў і юніёраў, які пройдзе ў Пскоўскай вобласці ў 2017 годзе. Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што ў Беларусі ёсць вопыт у правядзенні падобных спаборніцтваў, і прапанаваў гасцям азнаёміцца з пабудаванымі аб'ектамі.

У Пскоўскай вобласці плануецца маштабнае абнаўленне парка пасажырскай тэхнікі. З беларускімі аўтобусамі ў гэтым расійскім рэгіёне ўжо добра знаёмы, і, як адзначыў кіраўнік дзяржавы, наша краіна гатова нарошчваць іх пастаўкі. Госці таксама выказалі зацікаўленасць у набыцці беларускай аўтамабільнай і камунальнай тэхнікі. «Калі вам спатрэбіцца наша станочнае абсталяванне для мадэрнізацыі прамысловых прадпрыемстваў, мы таксама гатовы ў гэтым плане разам з вамі працаваць», — сказаў Прэзідэнт.

Яшчэ адна сфера, якая адкрывае значныя магчымасці для развіцця ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва, — агракомплекс. Так, Беларусь на аснове свайго вопыту гатова супрацоўнічаць з Пскоўскай вобласцю ў вырошчванні і перапрацоўцы лёну. Кіраўнік дзяржавы таксама звярнуў увагу, што ў Пскоўскай вобласці шырока займаюцца меліярацыяй земляў, а Беларусь ужо каторы год праводзіць меліярацыйныя мерапрыемствы, затрачваючы на гэта немалыя сродкі. У краіне будуць толькі ўзмацняць дадзены кірунак. Пад яго створана шмат тэхнікі. Назапашаны пэўны вопыт, ім беларускі бок, як заўважыў Прэзідэнт, таксама гатовы падзяліцца. Расійскі бок выказаў зацікаўленасць і ва ўзаемадзеянні ў частцы селекцыйнай працы, племянной жывёлагадоўлі.

Паводле слоў губернатара Пскоўскай вобласці, на Беларусь і Пскоўскую вобласць, як на самых найбліжэйшых суседзяў, не распаўсюджваюцца звязаныя з межамі ўмоўнасці. «Пранікненне і гуманітарных, і эканамічных кантактаў мае глыбокія гістарычныя карані», — лічыць Андрэй Турчак. Разам з тым, на яго думку, сёння надышоў момант пашыраць і паглыбляць эканамічныя сувязі паміж Беларуссю і Пскоўскай вобласцю.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».