Вы тут

Крушэнне «Зоркі Усходу»


На рацэ Янцзы затануў цеплаход «Зорка Усходу», на борце якога знаходзіліся 47 членаў экіпажа, пяць турыстычных гідаў і 405 пасажыраў. Усе яны — грамадзяне Кітая. Сярод пасажыраў былі ў асноўным пажылыя людзі. Пра гэта паведамляе агенцтва «Сіньхуа».

3-23

Цеплаход перавярнуўся падчас моцнага шторму і патануў на працягу дзвюх хвілін. Па апошняй інфармацыі, выратаваны 13 пасажыраў і членаў экіпажа, знойдзены целы пяцярых загінулых. Вадалазы не выключаюць, што ўнутры затопленага корпуса маглі ўтварыцца «паветраныя мяшкі», у якіх могуць заставацца жывыя людзі. Кітайская паліцыя арыштавала капітана і старэйшага механіка цеплахода.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў сувязі з трагедыяй выказаў спачуванні кіраўніцтву Кітая і ўсяму кітайскаму народу.

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Шалям засталося прыкласці зусім няшмат намаганняў, каб жаданая мэта была дасягнута.

Грамадства

Камандзір вядзе за сабой

Камандзір вядзе за сабой

Пяцікурснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Е. Полацкай быў удастоены ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны — 2023».

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.