Вы тут

У паўднёваафрыканскім парку львіца напала на пару ў аўтамабілі


Амерыканская турыстка забіта львіцай у папулярным ільвіным парку недалёка ад сталіцы ПАР. Звер скокнуў у прыадчыненае бакавое акно аўтамабіля, што ехаў па тэрыторыі парку. У салоне машыны знаходзілася маладая пара — мужчына і жанчына, якія атрымалі цяжкія раненні. Жанчына пазней памерла ад атрыманых ран, мужчына быў шпіталізаваны ў цяжкім стане. Гібель амерыканкі — трэцяя смерць турыста ў парку з пачатку 2015 года. Пасля нападу на чалавека ахова парку пераследавала звера, аднак забіць яго ніхто не наважыўся. Ільвіны парк размешчаны ў 30 кіламетрах на поўнач ад Ёганесбурга і з'яўляецца папулярным месцам адпачынку. Сем'і львоў сабраны тут у вялікія ахоўныя вальеры, праз якія могуць праехаць наведвальнікі, разглядаючы дзікіх звяроў наўпрост з акна аўтамабіля. Аднак апускаць шкло ў машыне катэгарычна забаронена правіламі ўнутранага распарадку заасада.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».