Вы тут

У Канадзе тытунёвыя кампаніі выплацяць кампенсацыю недасведчаным курцам


У Канадзе суд абавязаў тытунёвыя кампаніі выплаціць 15 500 000 000 канадскіх долараў (каля 12 мільярдаў долараў ЗША) курцам, якія не ведалі пра шкоду тытуню. Рашэнне суда тычыцца трох буйных кампаній: Іmperіal Tobacco, Rothmans Benson & Hedges і JTІ-MacDonald. Усе яны маюць намер падаць апеляцыю. Істцамі выступілі дзве групы, якія аб'ядналі каля мільёна чалавек. Першая група ўключае ў сябе тых, хто праз курэнне набыў сур'ёзныя захворванні, другая — гэта людзі, якія сцвярджаюць, што яны не ў стане кінуць паліць. Многія з іх прызвычаіліся да тытуню да 1976 года, калі інфармацыя пра шкоду курэння не даводзілася да спажыўцоў. Сума, якую ўдалося адсудзіць, будзе размеркавана наступным чынам: істцы, хворыя на рак, атрымаюць ад 72 да 80 тысяч амерыканскіх долараў кампенсацыі. Хворым на эмфізему належыць ад 19 да 24 тысяч долараў. Асноўная маса істцоў (людзі, якія не могуць кінуць паліць) атрымаюць па 104 долары кампенсацыі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў. 

Адукацыя

Ідэй шмат не бывае, альбо Якія маладзёжныя ініцыятывы атрымалі гранты?

Ідэй шмат не бывае, альбо Якія маладзёжныя ініцыятывы атрымалі гранты?

Нагадаем, у трэцім сезоне заяўкі на ўдзел у конкурсе падалі 193 праекты.

Калейдаскоп

Выбіраем насенную бульбу

Выбіраем насенную бульбу

Агарод без бульбы не агарод. І цяпер час купляць бульбу на насенне.