Вы тут

Смартфон — за смеласць


Учынак, дастойны сапраўднага мужчыны, здзейсніў вучань другога класа сярэдняй школы №6 горада Слуцка Ягор Кур'ян.

У адзін з майскіх дзён хлопчык вяртаўся са школы і ўбачыў, што дарослы чалавек напаў на знаёмую дзяўчынку і пацягнуў яе ў найбліжэйшую лесапасадку. Ягор не разгубіўся і пачаў клікаць на дапамогу. На яго крыкі прыбеглі двое работнікаў камунальнага ўнітарнага прадпрыемства «Слуцкая ЖКГ», якія злавілі зламысніка.

На святочнай лінейцы, прысвечанай заканчэнню навучальнага года, у прысутнасці сяброў і настаўнікаў часова выконваючы абавязкі начальніка раённага аддзела ўнутраных спраў падпалкоўнік міліцыі Уладзімір Герэга ўручыў хлопчыку смартфон ад імя супрацоўнікаў слуцкай міліцыі. Будуць заахвочаны і мужчыны, што затрымалі зламысніка.

Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.