Вы тут

Не проста турызм — спартыўны!


Напачатку кастрычніка ў Гродне адбудуцца міжнародныя спаборніцтвы па спартыўным турызме. Такое рашэнне прынялі на пасяджэнні савета Міжнароднай федэрацыі спартыўнага турызму, у якую разам з нашай краінай уваходзяць Расія, Украіна, Літва, Малдова, Казахстан і Кыргызстан.

Чакаецца, што сіламі і майстэрствам у пераадоленні складанай горна-пешаходнай дыстанцыі памераюцца найлепшыя каманды з вышэйпамянёных і іншых краін, у складзе якіх будуць спартсмены міжнароднага класа, у тым ліку пакарыцелі знакамітых горных вяршынь свету.

— Прымаць такія спаборніцтвы, выдатныя ўмовы для якіх створаны ў масіве «Мелавыя горы» ва ўрочышчы «Пышкі», не толькі вельмі прэстыжна, але і карысна з пункту гледжання папулярызацыі нашага турыстычнага патэнцыялу, — лічыць намеснік старшыні грамадскага аб'яднання «Рэспубліканскі турысцка-спартыўны саюз» Сяргей Каляда. Дарэчы, добрыя магчымасці на Гродзеншчыне ёсць і для воднага турызму.

Барыс ПРАКОПЧЫК

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».