Вы тут

Наваселле для самых маленькіх


У Самахвалавічах адкрыты новы корпус дзіцячага садка.

Добры падарунак атрымалі малыя пасёлка Самахвалавічы, што ў Мінскім раёне. У Міжнародны дзень абароны дзяцей тут адкрыўся новы корпус дзіцячага садка на 95 месцаў. Раней будынак дашкольнай установы мог прыняць толькі 60 выхаванцаў.

3-20

Новы будынак пабудавалі за чатыры месяцы. Для малых тут гульнявыя і спальныя пакоі, фізкультурная і музычная залы, камп'ютарны клас. Па жаданні бацькоў яны змогуць браць дадатковыя ўрокі — па развіцці мовы, замежных мовах, харэаграфіі. Асаблівая ўвага — харчаванню выхаванцаў. Дзякуючы спецыяльнаму абсталяванню яны будуць атрымліваць стравы, прыгатаваныя на пары.

На думку загадчыцы садка Алены Ярашэвіч, гэтая ўстанова дазволіць пазбавіцца чаргі ў дзіцячыя дашкольныя ўстановы ў пасёлку і блізкіх ад яго населеных пунктах.

Умовы, створаныя для малых у садку, парадавалі бацькоў, усіх ахвотных, хто пабываў на ўрачыстай цырымоніі яго адкрыцця з ўдзелам старшыні Мінаблвыканкама Сямёна Шапіры. У прыватнасці, кіраўнік цэнтральнага рэгіёна падкрэсліў, што тут прадугледжана ўсё неабходнае, каб дзеці раслі здаровымі, добра развіваліся. «Сёлета на Міншчыне будуць пабудаваны яшчэ 4 дзіцячыя садкі. У рэгіёне ўдалося захаваць высокі ўзровень вытворчасці, што паўплывала на тэмпы будаўніцтва сацыяльных аб'ектаў, у тым ліку і дзіцячых садкоў», — адзначыў ён.

Па словах начальніка ўпраўлення адукацыі аблвыканкама Галіны Казак, у ліпені мяркуецца ўвесці ў дзеянне новы садок на 160 месцаў у Дзяржынску. Пачнецца будаўніцтва дашкольных устаноў у Барысаве, вёсцы Ляскоўка Мінскага раёна, а ў пасёлку Мачулішчы пад дзіцячую ўстанову будзе рэканструявана памяшканне.

Усяго за 5 апошніх гадоў на Міншчыне ўзведзена 8 дзіцячых садкоў, якія наведваюць 1,7 тыс. выхаванцаў. Толькі летась у вобласці створана больш як 950 месцаў у садках. У цэлым дашкольнікі забяспечаны месцамі ў дзіцячых садках на 107%. Але ў некаторых раёнах і асобных паселішчах іх не хапае. Асабліва гэта тычыцца Мінскага раёна, дзе гэты паказчык складае толькі 62,7% ад неабходнага. Таму асаблівая ўвага ў далейшым будзе надавацца вырашэнню праблемы ў гэтых пунктах.

Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Шалям засталося прыкласці зусім няшмат намаганняў, каб жаданая мэта была дасягнута.

Грамадства

Камандзір вядзе за сабой

Камандзір вядзе за сабой

Пяцікурснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Е. Полацкай быў удастоены ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны — 2023».

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.