Вы тут

Ратаванне хатніх гадаванцаў, або Спецаперацыя «Каты»


За выхадныя сталічным выратавальнікам давялося тройчы выязджаць на аказанне дапамогі братам нашым меншым. Ва ўсіх выпадках закладнікамі сітуацый былі каты.

Першы выпадак адбыўся каля шасці гадзін вечара па вуліцы Грыбаедава. Гаспадар паведаміў, што жывёла ўцякла і забралася на дрэва. Праблема тут заключаецца ў тым, што ў большасці выпадкаў перапужаны кот пры набліжэнні выратавальнікаў ад страху скача ўніз і, калі не атрымлівае траўму, маланкай... узмывае на суседняе дрэва. І справа часта заканчваецца бессэнсоўнай беганінай, калі жывёлу ў выніку лепш пакінуць у спакоі, каб яна потым самастойна спусцілася з вышыні. Але гаспадар хатняга гадаванца запэўніў, што ён вельмі спакойны і не здольны на падобныя скачкі з прычыны сваёй баязлівасці. Выратавальнікі, якія вярталіся з заняткаў, вырашылі дапамагчы і паспяхова спусцілі ката на зямлю. Праз некалькі гадзін яшчэ адзін выпадак адбыўся на вуліцы Крапоткіна. Тут жывёлка захрасла ў радыятары ацяплення. Вызваляць яе давялося пры дапамозе спецінструмента. Пра трэцюю ахвяру выратавальнікам паведаміў мінак, які пачуў мяўканне з каналізацыі на вуліцы Гарадзецкай. Кацяня дасталі з калодзежа ліўневай каналізацыі.

Трэба сказаць, што ў прамыя функцыі МНС выратаванне жывёл не ўваходзіць. Такія сітуацыі разглядаюцца з пункту погляду людскасці: дыспетчар не мае права выслаць на здарэнне машыну. А вось калі ёсць законная магчымасць (калі выратавальнікі вяртаюцца з выкліку ці па ўласнай ініцыятыве), служба «101» заўсёды адгукаецца, асабліва ў сітуацыях, калі жывёла можа загінуць без старонняй дапамогі.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні. 

Грамадства

Народнае прадстаўніцтва

Народнае прадстаўніцтва

Вясна гэтага года праходзіць у Беларусі пад знакам Усебеларускага народнага сходу ў яго новым статусе і якасці. 

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў.