Вы тут

Умовы для стварэння прафсаюзаў спрашчаюцца


Гэта прадугледжана дэкрэтам №4, які кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў 2 чэрвеня, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Дэкрэтам №4 уносяцца змяненні і дапаўненні ў Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 студзеня 1999 №2 «Аб некаторых мерах па ўпарадкаванні дзейнасці палітычных партый, прафесійных саюзаў, іншых грамадскіх аб'яднанняў».

Дакумент распрацаваны з улікам правапрымяняльнай практыкі і інтарэсаў прафесійных саюзаў. Дзеючыя прававыя нормы прыводзяцца ў адпаведнасць з рэальнымі ўмовамі стварэння і дзейнасці прафесійных саюзаў. Так, выключаецца палажэнне аб неабходнасці наяўнасці не менш за 10% працуючых (навучэнцаў) ад іх агульнай колькасці на прадпрыемстве, ва ўстанове, арганізацыі для стварэння і дзейнасці там прафсаюза.

Акрамя таго, прыведзены ў адпаведнасць з дзеючым заканадаўствам асобныя прадпісанні Палажэння аб дзяржаўнай рэгістрацыі (перарэгістрацыі) прафесійных саюзаў і іх саюзаў (асацыяцый).

Унесеныя змены ствараюць больш спрыяльныя ўмовы для дзейнасці прафсаюзаў, рэалізацыі і абароны сацыяльна-працоўных правоў і інтарэсаў работнікаў.

Дэкрэт №4 уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні. 

Грамадства

Народнае прадстаўніцтва

Народнае прадстаўніцтва

Вясна гэтага года праходзіць у Беларусі пад знакам Усебеларускага народнага сходу ў яго новым статусе і якасці. 

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў.