Вы тут

«У газеце заўсёды ёсць нешта...»


Марыя Шапецька, студэнтка трэцяга курса гістарычнага факультэта Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны:

3-18

— У «Звяздзе» мне вельмі падабаецца спецвыпуск «Ігуменскі тракт», дзе я заўсёды знаходжу вельмі цікавыя гісторыі аб населеных пунктах, дзе жылі нашы продкі, выбітных дзеячах беларускай культуры, невядомых старонках гісторыі Беларусі. Заўсёды ёсць нешта, што, магчыма, і не заўважыла б, калі б не публікацыі. Мне цікава чытаць пра гістарычныя падзеі, звычаі беларускага народа...

Прываблівае і ваша «Чырвонка» — газета для маладых у газеце для дарослых. Мне заўсёды цікава даведвацца, якім чынам мае равеснікі дасягаюць пэўных вяршынь у вучобе, навуцы і творчасці. Прызнаюся, што часам чытаю і рубрыку «Усё пра Еву». Правільныя стасункі паміж мужчынамі і жанчынамі — гэта ж заўсёды актуальна. Дарэчы, мае бацькі ў «Звяздзе» чытаюць старонкі «Сямейнай газеты» і «Жырандолі», а бабуля з дзядулем імкнуцца прытрымлівацца каментарыяў спецыялістаў у «Краіне здароўя» і парад па вырошчванні садавіны-агародніны з апошняй старонкі газеты.

Ірына АСТАШКЕВІЧ. Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў. 

Адукацыя

Ідэй шмат не бывае, альбо Якія маладзёжныя ініцыятывы атрымалі гранты?

Ідэй шмат не бывае, альбо Якія маладзёжныя ініцыятывы атрымалі гранты?

Нагадаем, у трэцім сезоне заяўкі на ўдзел у конкурсе падалі 193 праекты.

Калейдаскоп

Выбіраем насенную бульбу

Выбіраем насенную бульбу

Агарод без бульбы не агарод. І цяпер час купляць бульбу на насенне.