Вы тут

Інвестыцыйны клімат — спрыяльны


Кіраўніцтва Гродзенскага аблвыканкама мае намер не проста палепшыць інвестыцыйны клімат рэгіёна, а зрабіць яго самым спрыяльным у краіне. Тры пытанні «Звязды» — да старшыні абласнога камітэта эканомікі Андрэя СВІРЫДАВА.

Безимени-7

— Усе рэгіёны знаходзяцца ў аднолькавых эканамічных і заканадаўчых умовах. На чым жа грунтуецца ўпэўненасць, што ўмовы для бізнесу, інвестыцый на Гродзеншчыне рэальна зрабіць найлепшымі ў краіне?

— Па-першае, Гродзенская вобласць знаходзіцца, так бы мовіць, на стыку Еўрапейскага і Еўразійскага саюзаў. Натуральна, у нас ёсць умовы, каб развіваць паспяховы бізнес і з асноўным гандлёвым партнёрам — Расіяй, і з нашымі суседзямі з Літвы і Польшчы. Гэта цяпер, пэўна, галоўнае. Другое — гэта чалавечы патэнцыял у сэнсе сучасных падыходаў да развіцця сельскай гаспадаркі і іншых галін эканомікі, нашых універсітэтаў, прафесійнай адукацыі. І трэці фактар інвестыцыйнай прывабнасці Гродзеншчыны звязаны з рэалізацыяй праекта будаўніцтва Беларускай АЭС, які дае «штуршок» эканамічнаму развіццю вобласці.

— Якія праекты могуць служыць прыкладам эфектыўнага інвеставання ў эканоміку вобласці?

— Назаву тры буйныя праекты з удзелам замежных інвестыцый, якія паспяхова рэалізуюцца, ствараючы новыя тэхналогіі і рабочыя месцы. У Смаргоні аўстрыйская кампанія «Кронаспан» уклала каля 500 мільёнаў долараў у стварэнне дрэваапрацоўчай вытворчасці і працягвае паспяхова развівацца. Літоўская кампанія Arvі, заключыўшы вялікі інвестыцыйны дагавор, пабудавала на Лідчыне сучасны завод па перапрацоўцы і ўтылізацыі адходаў жывёльнага паходжання, актыўна ўзводзіць коплекс па вытворчасці мяса індычкі.

Наш прыярытэт — выкарыстанне турыстычнага патэнцыялу Гродзеншчыны і, у прыватнасці, беларускай часткі Аўгустоўскага канала. Некалькі інфраструктурных праектаў там цяпер рэалізуюцца. Пытанні супрацоўніцтва ў гэтай сферы старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Краўцоў нядаўна абмеркаваў з маршалкам Падляскага ваяводства Мечыславам Башко. Кіраўнікі органаў улады суседніх рэгіёнаў лічаць, напрыклад, мэтазгодным змяніць статус пункта пропуску «Рудаўка-Лясная» на беларуска-польскай мяжы, каб ён выкарыстоўваўся не толькі для воднага, але і пешаходнага, веласіпеднага турызму.

Дарэчы, інвестыцыі ў розныя сферы (адукацыя, ахова здароўя, культура, турызм, жыллёва-камунальная гаспадарка, дарожнае будаўніцтва) у рамках апошніх праграм Еўрапейскага саюза па трансгранічным супрацоўніцтве склалі на Гродзеншчыне каля 19,1 мільёна долараў. Завершаны 32 праекты, і яшчэ 14 цяпер у рабоце.

— Некаторыя інвестыцыйныя праекты існуюць хіба што на паперы альбо становяцца даўгабудам. Што робіцца, каб змяніць гэтую сітуацыю?

— Мяркую, нават на дэкларацыі аб намерах нельга закрываць вочы. У першую чаргу важны падыход да інвестараў. Трэба заўсёды глядзець аб'ектыўна, уваходзіць у кожную канкрэтную сітуацыю, умець вылучаць прыстойных партнёраў, якім трэба ўсяляк дапамагаць, і тых, хто хоча толькі нешта «наварыць» на куплі-продажы. Апошнім часам маем справу ў асноўным менавіта з добрасумленнымі інвестарамі.

Барыс ПРАКОПЧЫК

 

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні. 

Грамадства

Народнае прадстаўніцтва

Народнае прадстаўніцтва

Вясна гэтага года праходзіць у Беларусі пад знакам Усебеларускага народнага сходу ў яго новым статусе і якасці. 

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў.