Вы тут

І «Ад лапцяў — да абцасікаў»…


У гонар святкавання 950-й гадавіны Браслава пройдзе міжнароднае свята традыцыйнай культуры «Браслаўскія зарніцы-2015».

— 6 чэрвеня адбудзецца ўрачыстае адкрыццё. У праграме: абласны агляд-конкурс вакальна-харавых калектываў «Браслаўскія харавыя асамблеі», конкурс бытавых беларускіх танцаў. Традыцыйна шмат гледачоў прыходзяць на свята сярэднявечнай культуры «Меч Брачыслава». На ім можна азнаёміцца з бытам воінаў, убачыць гістарычныя рэканструкцыі. Вельмі цікавым будзе шоу агню, іншыя акцыі, мерапрыемствы,  — паведамілі «Звяздзе» ў райвыканкаме.
На наступны дзень у райцэнтры адбудуцца: тэатралізаванае прадстаўленне «Гісторыя Браслаўшчыны ў пакаленнях», урачыстае шэсце ўдзельнікаў свята, гала-канцэрт з удзелам творчых калектываў Віцебскай вобласці, а таксама зАзербайджана, Індыі, Латвіі, Польшчы, Расіі, Эстоніі. Будзе арганізавана выстава-продаж ад прадпрыемстваў Браслаўскага раёна, запрацуюць рамесныя рады…

Абяцае быць цікавым конкурс-забег «Ад лапцяў — да абцасікаў». Гараджан і гасцей чакаюць і атракцыёны, гульнявыя пляцоўкі. Усе ахвотныя змогуць наведаць выставу прадметаў побыту Браслаўшчыны пачатку XX стагоддзя «Правінцыйны побыт», а таксама «Была вайна ў родным краі», прысвечаную юбілею Вялікай Перамогі.

Аляксандр ПУКШАНСКІ

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.