Вы тут

На канцэрт і назад — за адзін дзень


Беларуская чыгунка на час правядзення фестывалю «Славянскі базар у Віцебску» прызначыла цягнік міжрэгіянальных ліній №644/643, які будзе курсіраваць паміж Мінскам і абласным цэнтрам.

Гэты цягнік будзе абслугоўваць пасажыраў штодня з 7 па 15 ліпеня. У першы рэйс ён адправіцца 7 ліпеня напярэдадні святочных мерапрыемстваў. Цягнік міжрэгіянальных ліній будзе адыходзіць ад станцыі Мінск-Пасажырскі ў 12.48 і прыбываць у Віцебск у 16.25, пра што распавялі ў прэс-цэнтры магістралі. Беларуская чыгунка таксама прадугледзела зручны графік руху ў зваротным кірунку. Паглядзеўшы канцэрт, госці «Славянскага базару» на гэтым жа цягніку змогуць выехаць з Віцебска ў 1.40 і быць у сталіцы ранкам у 5.28.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?