Вы тут

Рух цягнікоў адноўлены


На ўчастку Калінкавічы — Жлобін ужо ранкам учарашняга дня праследаваў пасажырскі цягнік №670 Гомель — Жлобін.

Нагадаем, што напярэдадні ў Светлагорскім раёне сышлі з рэек 12 вагонаў са шчэбнем. Здарэнне адбылося а палове восьмай ранку на ўездзе на чыгуначную станцыю Светлагорск з боку станцыі Калінкавічы. Пры прыбыцці таварнага саставу, які ішоў у Жлобін, на з'ездзе з асноўных пуцей адбыўся сыход з рэек 12 вагонаў (11 паўвагонаў са шчэбнем і адной платформы). Усяго састаў складаўся з 70 вагонаў. У выніку было пашкоджана каля 110 метраў асноўных пуцей. Пацярпелых не было. Для перавозкі пасажыраў арганізоўваліся дадатковыя аўтобусныя маршруты. На ліквідацыю аварыі былі накіраваны аднаўленчыя цягнікі са станцый Калінкавічы, Жлобін, Гомель. На Беларускай чыгунцы створана камісія, прычыны здарэння ўстанаўліваюцца.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні. 

Грамадства

Народнае прадстаўніцтва

Народнае прадстаўніцтва

Вясна гэтага года праходзіць у Беларусі пад знакам Усебеларускага народнага сходу ў яго новым статусе і якасці. 

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў.