Вы тут

Адпачынак з сэнсам


Навесці за лета парадак на тэрыторыі пяці праваслаўных храмаў — такое рашэнне прынялі сумесна Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі і Гомельская епархія.

Рэалізацыю рэспубліканскага праекта «Аднаўленне святынь Беларусі» моладзь добраахвотнага руху «Добрае сэрца» на тэрыторыі Гомельшчыны пачала з тэрыторыі Свята-Петра-Паўлаўскага сабора. Там маладыя людзі дапамаглі разбіць кветнікі. Наступным стаў падворак Свята-Мікольскага мужчынскага манастыра.

Студэнты Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту і Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф.Скарыны на даволі вялікай тэрыторыі манастырскага падворка, якая ў савецкія часы была піянерлагерам, прыбіралі смецце, рамантавалі гаспадарчыя пабудовы і нават секлі дровы. Удзельнік дабрачыннай акцыі Настасся Лашкевіч пераканалася, што на вялікай тэрыторыі работы хопіць усім:

— Людзей не хапае для таго, каб давесці да ладу тэрыторыю гэтага падворка. Таму студэнты зрабілі добрую справу.

Святары загадзя падрыхтавалі спіс храмаў, якія маюць асаблівую патрэбу ў дадатковых рабочых руках. Наперадзе — добраўпарадкаванне тэрыторый храмаў Серафіма Сароўскага, Праабражэння Гасподняга ў Гомелі, а таксама храма ў гонар свяціцеля Мікалая Цудатворца ў вёсцы Данілавічы. Валанцёры ездзяць па рэгіёне групамі — прыкладна па дваццаць чалавек. Адначасова святары епархіі праводзяць экскурсіі — расказваюць пра гісторыю храмаў, якія добраўпарадкоўваюцца. Кіраўнік аддзела па рабоце з моладдзю Гомельскай епархіі іерэй Сергій Клімаў лічыць, што калі чалавек штосьці робіць, ён павінен разумець галоўную мэту сваёй справы.

— Калі ён гэтага не разумее, любая праца становіцца бессэнсоўнай. Хацелася б, каб такім чынам атрымаліся і жывыя стасункі актывістаў добраахвотнага руху і праваслаўнай моладзі з брацтваў і праваслаўных маладзёжных груп.

Далучыцца да акцыі могуць усе зацікаўленыя. Аднаўленчыя работы плануецца закончыць да жніўня.

Ірына АСТАШКЕВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў. 

Адукацыя

Ідэй шмат не бывае, альбо Якія маладзёжныя ініцыятывы атрымалі гранты?

Ідэй шмат не бывае, альбо Якія маладзёжныя ініцыятывы атрымалі гранты?

Нагадаем, у трэцім сезоне заяўкі на ўдзел у конкурсе падалі 193 праекты.

Калейдаскоп

Выбіраем насенную бульбу

Выбіраем насенную бульбу

Агарод без бульбы не агарод. І цяпер час купляць бульбу на насенне.