Вы тут

Ешце «ўчарашняе» ўчора


Цёплы час года любяць не толькі дарослыя і дзеці, але і шкодныя бактэрыі з мікраарганізмамі. Сваёй дзейнасцю апошнія могуць значна сапсаваць наша здароўе і пагоршыць добры настрой. Дзе б вы ні былі — дома ці на працы, на дачы ці курорце — не забывайце пра рызыку харчовых атручэнняў і вострых кішэчных інфекцый. Простыя правілы нагадвае ўрач-гігіеніст аддзялення гігіены харчавання Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Наталля МЕНЦ.

4-24

1. Дасканала мыйце рукі з мылам па вяртанні дадому ці ў офіс з вуліцы або наведвання прыбіральні.

2. Мыйце рукі перад пачаткам гатавання ежы, пасля апрацоўкі сырога мяса, птушкі, рыбы.

3. Карыстайцеся асобнымі нажамі і дошкамі для апрацоўкі, калі маеце справу з сырымі прадуктамі.

4. Добра смажце або варыце мяса, птушку, яйкі, марскія прадукты.

5. Гародніну і садавіну трэба дасканала мыць, і не халоднай, а гарачай і гатаванай вадой.

6. У спёку вельмі асцярожна стаўцеся да ўжывання выпечкі з начынкамі (з мясам, гароднінай, сырам), пірожных з крэмам. Такія вырабы павінны захоўвацца толькі ў халадзільніку.

7. Прадукты, якія падвяргаліся тэрмічнай апрацоўцы, захоўвайце асобна ад сырых.

8. Імкніцеся не ўжываць стравы, якім больш за суткі. Калі ўсё ж такі збіраецеся ўжываць штосьці «ўчарашняе», то вельмі добра прагравайце.

9. Заўсёды адсочвайце тэрміны прыдатнасці і тэмпературны рэжым.

10. Не набывайце прадукты ў месцах несанкцыянаванага гандлю.

11. Не набывайце на рынку разрэзаныя бахчавыя культуры, кансервы і гатовую прадукцыю хатняга гатавання.

Перакусім на прыродзе

Што ўзяць?

Сродак дэзынфекцыі (вільготныя сурвэткі, гель-антысептык); агародніну і садавіну — памытыя і прасушаныя; як мага больш пітной бутыляванай вады.

Што не браць?

Прадукты, якія хутка псуюцца; шмат кампанентаў для складаных салатаў; маянэз.

Святлана БАРЫСЕНКА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.