Грэчка


Грэчка ці грэцкая каша ў народнай культуры заўсёды былі сімваламі і ўвасабленнем дабрабыту і багацця. Увогуле, з грэчкай у славян было звязана шмат паданняў. Часцей за ўсё падкрэсліваюць паходжанне грэчкі з татарскіх земляў і нават часам завуць «татаркай». У адной з усходнеславянскіх казак распавядаецца, што яна паходзіць ад «быццам бы ўзятай у палон злосным татарынам царскай дачкі Крупянічкі, ператворанай дзеля выратавання ад татарына ў грэцкае зярнятка. Сталая жанчына, якая праходзіла праз Залатую арду басурманскую, прынесла зярнятка на Русь, схавала яго на святой зямлі, на шырокім прывольным палетку. І пайшло тое зярнятка ў рост, і вырасла з яго грэчка на 77 зярнятак. Павеялі вятры з усіх бакоў, разнеслі тыя 77 зярнятак на 77 палеткаў. З тых часоў на святой Русі распладзілася грэчка».

* Святую Акуліну, якая ўшаноўваецца 26 чэрвеня, у народзе звалі Грэчніцай. Звычайна да гэтага дня заканчвалі пасевы гэтай культуры.

* Сяляне, улічваючы шматвяковы вопыт, казалі: «Сей грэчку на Акуліну», а яшчэ дакладней: «Грэчку сей ці за тыдзень да Акуліны, ці на тыдзень пазней».

* Вельмі складаную па агратэхніцы грэчку селянін вырошчваў, не шкадуючы ні сваёй працы, ні часу, звяртаючыся з малітвай да святой пакутніцы Акуліны: «Дапамажы нам, матухна, вырасціць вялікі ўраджай грэчачкі...».

* Калі грэчка пачынала квітнець, з поля зрывалі невялікія пучкі і ўпрыгожвалі ў хаце абраз святой Акуліны.

* Аднак непасрэдна на Акуліну што-небудзь рабіць у поле ці на агародзе забаранялася: «На Акуліну не працуй, каб грэчка добра ўрадзіла».

* У дзень святкавання святой Акуліны нашы продкі варылі «мірскую кашу» — для бедных і вандроўнікаў. Да гэтага часу ў сялян ужо заканчваўся леташні ўраджай, і «мірская Акулініна каша» варылася з апошніх, прыхаваных да гэтага часу круп.

*Аб карысных для здароўя чалавека якасцях грэчкі было вядома здавён. Грэцкую кашу — «галоўную» з усіх сялянскіх каш, лічылі ежай волатаў. Часцей за ўсё грэчкай лячылі пячэйку і жаўтуху.

Аксана Катовіч, Янка Крук

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні. 

Грамадства

Народнае прадстаўніцтва

Народнае прадстаўніцтва

Вясна гэтага года праходзіць у Беларусі пад знакам Усебеларускага народнага сходу ў яго новым статусе і якасці. 

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў.