Вы тут

Падарожжа пачынаецца!


Новы праект будзе садзейнічаць развіццю турыстычнага патэнцыялу нашай краіны.

«Belarus N» — гэта памочнік, які павінен ператварыць «Невядомую» і адкрыць свету «Новую Беларусь», дзякуючы яму вандроўнікі змогуць даведацца шмат цікавага пра нашу краіну.

Праект, як і многія падарожжы, пачнецца з аўтазаправачных станцый — штодзённа 540 АЗС, што ўваходзяць у склад аб'яднання «Беларуснафта», наведваюць больш за 350 тысяч аўтамабілістаў. Таму менавіта АЗС і стануць сапраўднымі інфармацыйнымі і экіпіровачнымі цэнтрамі, дзе можна будзе атрымаць звесткі пра турыстычныя маршруты праекта «Belarus N» і іх аб'екты (аграсядзібы, музеі, цікавыя мясціны, што знаходзяцца недалёка ад АЗС), а таксама забраніраваць і аплаціць будучае падарожжа. Кожны маршрут будзе мець свой тэматычны напрамак, які таксама знойдзе адлюстраванне ў знешнім і ўнутраным афармленні АЗС.

Да ўдзелу ў ім запрашаюцца прадстаўнікі органаў улады, турыстычнай сферы, буйныя прамысловыя прадпрыемствы, гаспадары аграсядзіб Беларусі, якія імкнуцца развіваць у сваіх рэгіёнах сферу культурнага і агратурызму, паслуг, гасцінічнай і рэстараннай справы і іншыя напрамкі.

Як адзначыў намеснік генеральнага дырэктара арганізацыі «Беларуснафта» Сяргей Каморнікаў, наша краіна валодае велізарным турыстычным патэнцыялам: шматвекавая гісторыя, і кулінарныя традыцыі, і цікавыя мясціны, і славутасці. «Мы таксама выступаем за здаровую і актыўную Беларусь і жадаем, каб падарожжы па краіне сталі новай карыснай звычкай нашых грамадзян», — сказаў ён.

У найбліжэйшы час арганізатары праекта плануюць стварыць турыстычны інтэрнэт-партал з рэйтынгам тэматычных маршрутаў і месцаў адпачынку, сістэмай анлайн-браніравання і аплаты паслуг, а таксама распрацаваць мабільную праграму для вандроўнікаў і сувенірны каталог для распаўсюджання ў сетцы АЗС «Беларуснафта».

Першыя маршруты павінны запрацаваць ужо ў канцы чэрвеня — пачатку ліпеня. Афіцыйны ж старт праекта плануецца ў кастрычніку бягучага года з адкрыцця сэрвісу анлайн-браніравання на сайце belarusn.by.

Вераніка КОЛАСАВА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзілася на добраахвотнай аснове.