Вы тут

«Малюнкі на шпалерах»


У сталічнай галерэі «Ў» адкрылася выстава дзіцячых твораў.

Рабочая група праекта (Соф'я Садоўская, Ірына Лукашэнка, Вольга Мжэльская і Паліна Сей) падрыхтавала для дзетак 7-12 гадоў шэраг майстар-класаў, на якіх яны змаглі ў даступнай форме даведацца пра гісторыю сучаснага мастацтва, а таксама навучыцца выказваць свае ідэі, выкарыстоўваючы разнастайныя матэрыялы і тэхнікі прыкладной творчасці. Цягам трох месяцаў дзеткі дазнаваліся пра мастацтва з кароткіх лекцый і ладзілі свой уласны дыялог з працамі вядомых мастакоў, шукалі крыніцы натхнення. Дзеці даследавалі розныя тэхнікі і тэмы. У якасці адукацыйнай асновы рабочая група выбрала педагагічныя ідэі вядомай школы дызайну і архітэктуры «Баўхаус».

Школьныя праграмы па выяўленчым мастацтве ўціскваюць дзяцей у рамкі, якія не надта адпавядаюць патрэбам узросту. У дадатак педагогі вымушаныя ацэньваць малюнкі, якія немагчыма і нельга ацэньваць. Часта ацэньванне і адзнакі адбіваюць у дзяцей усялякае жаданне браць пэндзаль у рукі. У гэтым узросце важнае не столькі ўменне выстраіць кампазіцыю, выбраць колеры або рэалістычна выявіць аб'ект: каштоўнасць працы не ў канчатковым выніку, а ў самім працэсе стварэння.

Што маляваў малы Пікаса на шпалерах? Ці ляпіў пясочныя бабкі Радэн? Калі Паўль Клее ўпершыню ўзяў у рукі аловак? Гэтыя гісторыі, на жаль, не захаваліся ў архівах. Маляваць для дзетак гэтаксама натуральна, як пачаць хадзіць, размаўляць і лазіць па дрэвах — гэта форма пазнання свету.

«Баўхаус» быў абраны тэмай курсу дзякуючы адметным адукацыйным напрацоўкам некаторых педагогаў гэтай школы. У прыватнасці, практыкаванням Ёганеса Ітэна, якія спрыяюць не толькі развіццю навыку візуальнага ўспрымання, але і разважанням пра яго сутнасць, не заўжды бачную воку. Як казаў Паўль Клее, «мастацтва не выяўляе бачнае, але робіць бачным». Задачай педагогаў было не навучыць дзетак маляваць, а абудзіць у іх жаданне ствараць.

Выстава будзе дзейнічаць да 14 чэрвеня. А 6 і 7 чэрвеня ў яе рамках пройдзе дзіцячы экалагічны фэст «Зялёны wееkеnd», арганізаваны таварыствам «Зялёная сетка». Цягам двух дзён у галерэі адбудуцца разнастайныя тэматычныя лекцыі, паказы мультфільмаў і кінастужак, багата захапляльных творчых майстар-класаў.

Надзея НІКАЛАЕВА

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».