Вы тут

Па дарозе памяці


На месцы стварэння мемарыяльнага комплексу «Трасцянец» для ўдзельнікаў гарадскога семінара «Цені Трасцянца» юныя экскурсаводы правялі першую эксклюзіўную экскурсію. Прызёры раённага конкурсу «Трасцянец — месца смутку. Трасцянец — месца памяці» паказалі гасцям знакавыя месцы тэрыторыі смерці.

4-4

...Адразу за аўтобусным прыпынкам «Вялікі Трасцянец» адыходзіць невялікая тупіковая вуліца, паабапал якой растуць вялікія таполі. Рукамі саміх ахвяр гітлераўцы заклалі алею, якую назвалі «Дарога смерці». Па ёй на расстрэл і спаленне прайшлі дзясяткі тысяч людзей.

— Мы ведаем шмат пра вайну, нашу Беларусь, наш народ, але гэтая экскурсія дазволіла нам даведацца яшчэ больш, — дзеліцца кіраўнік музея, настаўніца беларускай мовы і літаратуры гімназіі №25 г. Мінска Аліна Пахвалёная. — Мы для сябе адкрылі новыя факты, новыя сведчанні. Прапусцілі ўсё гэта праз прызму нашай свядомасці і ў поўнай меры адчулі маштаб подзвігу беларускага народа — народа, на лёс якога выпалі самыя суровыя выпрабаванні, народа, які аказаў моцнае супраціўленне фашызму. І мы лічым сваім абавязкам шанаваць памяць пра тых людзей, якія набліжалі нашу Перамогу. Ведаць, каб расказваць іншым, каб перадаць гэту памяць наступным пакаленням.

6 верасня 1944 года ў газеце «Звязда» быў надрукаваны верш Максіма Лужаніна «Верш на крыві». Ён напісаны пад уражаннем убачанага і пачутага пасля вызвалення лагера смерці Малы Трасцянец:

...Вяла ў жыццё дарога нас адна,

Мы разам верылі, змагаліся, любілі.

Мы дзён не дажылі, мы спраў не дарабілі,

А вы, адпомсціўшы, зрабіце ўсё за нас.

Да урны брацкае, без дна, без берагоў,

Накрытай хмарным беларускім небам,

Няхай ідзе народ, з усіх краёў,

Каму нянавісці вучыцца трэба...

Юлія ХМЕЛЬ, вучаніца 11 класа гімназіі №25 г. Мінска.

 

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Казярогам важна на гэтым тыдні скончыць неадкладную справу, якая ўжо даўно не дае спакою.

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.