Вы тут

Спасцігнуць магію музыкі


...Старыя дзверы з просценькай шыльдай, па драўлянай лесвіцы падымаемся наверх. Перад вачыма — стойка, аздобленая металам, на заднім фоне намаляваны ноты. Але гэта не проста дэкарацыя, а ўступ да песняроўскай «Белая Русь ты мая». Барабаны чутны ўжо на ўваходзе, а за імі — знаёмцеся: Аляксандр Мінец, заснавальнік сталічнай школы музычнага навучання «МузШок», удзельнік шматлікіх джазавых праектаў і пераможца конкурсу «Барабанны Біт».

4-11

— Як справы, Аляксандр?

— А нядрэнна, людзі ідуць, выкладчыкі працуюць. Хто хоча займацца музыкай, той займаецца. Сам разумееш, жыццёвыя клопаты — часовыя, а музыка — яна назаўжды (смяецца).

Напрамкі і стылі ў нас вызначаюць вучні і толькі яны. Спрабуюць выконваць усё — ад айчыннай поп-музыкі да замежнага металу. Дарэчы, творчасць гурта «Металіка» ледзь не самая папулярная для вывучэння.

— На якіх інструментах большасць хоча навучыцца іграць?

— Вядома ж, на гітары! Здаецца, што ўсе хочуць ёй валодаць, мабыць, ёсць нешта асаблівае ў гэтым інструменце... Але і на занятках па вакале і барабанах вучняў таксама хапае. Дарэчы, амаль палова тых, хто займаецца ў нас на барабанах, — дзяўчаты. І ў іх зусім нядрэнна атрымліваецца!.. Ды мы хіба што немаўлят не бяром вучыцца — занадта яны сур'ёзныя! Хочаш — і ты давай да нас.

— Трэба падумаць... А што такога выключнага можаце прапанаваць?

— Апроч валодання інструментамі і вакалам, развіваем слых, займаемся тэорыяй і гісторыяй музыкі. Да кожнага шукаем асабісты падыход. Праводзім майстар-класы, на якія запрашаем «крутых» музыкаў. Але самае галоўнае, на мой погляд, гэта тое, што мы сваіх вучняў яшчэ і стымулюем, праводзячы анлайн-конкурсы. Напрыклад, да «МузШоу» здымаем відэа з музычнымі нумарамі навучэнцаў. Потым будзе галасаванне на нашым сайце, выявім пераможцаў, а ў якасці ўзнагароды ім будуць абанементы на пэўную колькасць заняткаў. А ў сярэдзіне і напрыканцы кожнага года праводзім фэсты ўжо афлайн, апошні вялікі канцэрт-справаздача, дарэчы, прайшоў зусім нядаўна — у канцы мая.

— Дык вы амаль што прадзюсарскі цэнтр?

— Вось гэта ты ўжо загнуў! Я звычайна кажу так: мы — школа-студыя, якая адкрывае для навучэнцаў больш магчымасцяў у свеце музыкі. Хаця б таму, што мы маем добрыя стасункі з арганізатарамі фестываляў і гуказапісваючымі студыямі. Пагадзіся, гэта нядрэнныя перспектывы для навучэнцаў, якія вырашылі займацца музыкай сур'ёзна, напрыклад, удзельнічаць у конкурсах ці запісваць альбомы.

...Увечары таго ж дня я ўпершыню за апошні час змахнуў пыл са сваёй гітары. Рукі напачатку не слухаліся, але паціху нешта ўспомнілася, і працэс пачаў прыносіць задавальненне. Музыка — нібы магія, дзякуючы ёй адчуваеш сябе сапраўдным чараўніком. Нават калі пакуль не ўсё атрымліваецца, заўсёды ёсць магчымасць сказаць: «Я не чараўнік, я яшчэ толькі вучуся».

Міхаіл ФРАЛЯНКОЎ

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».