Вы тут

Каб пракат цябе не «пракаціў»...


Міністэрства гандлю ў рамках ажыццяўлення кантролю за захаваннем заканадаўства ў сферы бытавога абслугоўвання правяло маніторынг аб'ектаў пракату аўтамабіляў і веласіпедаў ва ўсіх рэгіёнах краіны.

Па іх выніках парушэнні нормаў Правілаў бытавога абслугоўвання спажыўцоў выяўлены ў 15 правераных аб'ектах з 21 (71,4 працэнта). Сярод тых, што найбольш часта сустракаюцца, — адсутнасць інфармацыйнага стэнда для спажыўцоў, парушэнні ў частцы афармлення і размяшчэння неабходных дакументаў і іншай інфармацыі на такіх стэндах, адсутнасць у работнікаў, якія непасрэдна абслугоўваюць спажыўцоў, нагрудных значкоў, неадпаведнасць фактычнага рэжыму працы ўзгодненаму з мясцовымі выканкамамі. У трох правераных аб'ектах пракату (у Мінску і Магілёве) устаноўлены факты аплаты спажыўцамі прадастаўленых паслуг замежнай валютай.

Арганізацыям пракату, якія дапусцілі парушэнні, дадзены рэкамендацыі па выпраўленні выяўленых недахопаў, а таксама ўказана на няўхільнае захаванне нормаў заканадаўства ў сферы бытавога абслугоўвання.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.