Вы тут

Слухай нас, будзь «іnter'актыўным»!


Усім знаёмая сітуацыя, калі хочацца проста адпачыць. І тут ёсць розныя спосабы. Адзін з самых папулярных — радыё. Усе яго слухаюць. Але не кожны задумваецца, якое жыццё віруе там, па-за дынамікамі, як ствараюцца праграмы на розны густ і хто яны, пазітыўныя вядучыя? Пра гэтыя сакрэты нам расказала загадчык вучэбнай тэлестудыі кафедры журналістыкі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Я. Купалы, галоўны рэдактар студэнцкай радыёстанцыі «Іnter'Актыў» Дар'я Курас.

[caption id="attachment_86182" align="alignnone" width="600"]Да­р'я Ку­рас за пра­цай.

Да­р'я Ку­рас за пра­цай.

 Да­р'я Ку­рас за пра­цай.[/caption]

 

— Як узнікла ідэя арганізаваць радыё?

— Яна з'явілася нечакана. Мы вярталіся з Мінска, акрыленыя перамогай у конкурсе на найлепшую ўніверсітэцкую інфармацыйную прастору. Ехалі ў аўтобусе чатыры гадзіны і за гэты час паспелі абмеркаваць шмат цікавых ідэй, у тым ліку і стварэнне ўласнага студэнцкага радыё і тэлебачання пры кафедры журналістыкі. У выніку ўтварыліся дзве каманды, якія па вяртанні ў Гродна адразу кінуліся ў «бой».

Радыёстанцыя «Іnter'Актыў» з'яўляецца карпаратыўным радыё. Гэта дазваляе ствараць свае праграмы, кіраваць арганізацыяй мерапрыемстваў, рэкламай, падборам супрацоўнікаў, матэрыяльна-тэхнічным забеспячэннем студэнтаў з розных факультэтаў.

— Які спектр тэм вы ахопліваеце?

— Максімальна шырокі, які можа зацікавіць сучасных студэнтаў, дарэчы, не толькі нашага ўніверсітэта. Гэта і навіны, і музычныя праграмы, і рэцэнзіі на фільмы і тэатральныя пастаноўкі, і ўнікальныя факты пра герояў мінулага і сучаснасці, і яркія і гучныя падзеі ў свеце спорту, і звесткі аб рэкордах з кнігі Гінеса, і г.д. За кожнай перадачай замацаваны пэўны дзень выхаду і вядучыя. Увогуле штодзень у эфір выходзіць па чатыры-пяць перадач.

— А хто вашы слухачы?

— Мэтавая аўдыторыя «Іnter'Актыва» — гэта студэнты, магістранты і аспіранты чатырох устаноў вышэйшай адукацыі Гродна. У якасці патэнцыяльных слухачоў мы бачым маладых людзей ва ўзросце ад 15 да 30 гадоў, перш за ўсё моладзь Гродзенскай вобласці.

Каб даведацца, чаго чакае наша мэтавая аўдыторыя ад гэтага праекта, мы правялі апытанне сярод студэнтаў розных курсаў і факультэтаў ГрДУ. Высветлілася, што большую частку вольнага часу практычна ўсе нашы студэнты праводзяць «ВКонтакте». Гэта сацыяльная сетка і стала пляцоўкай для вяшчання. У нас ёсць пастаянныя слухачы, якія падпісаны на ўсе абнаўленні, ёсць удзельнікі, якія проста ставяць лайкі або каментуюць выпускі. За што ім вялікі дзякуй!

— Вам ужо давялося паўдзельнічаць у якіх-небудзь конкурсах?

— Безумоўна, бо гэта выдатная магчымасць расказаць пра свой праект шырокай аўдыторыі, магчымасць адшукаць аднадумцаў і, калі вельмі пашанцуе, будучых партнёраў. Гэта наша мэта, таму заўсёды ўважліва адсочваем цікавыя конкурсы і канферэнцыі. Напрыклад, мы прымалі ўдзел у міжнародным студэнцкім конкурсе бізнес-праектаў «Іnvest Weekend», Міжнароднай універсіядзе МДУ імя М.В. Ламаносава па журналістыцы, рэспубліканскай студэнцкай навукова-практычнай канферэнцыі «Ініцыятыва і дзейнасць студэнцтва: ад кіравання да самакіравання» і іншых. Вельмі прыемна не толькі абараняць свой праект, але і быць заўважаным і адзначаным публікай, таму мы з павагай ставімся да кожнай узнагароды, уручанай «Іnter'Актыву». Для супрацоўнікаў радыё яны — крыніца натхнення і павышэння энтузіязму, добры стымул, каб рухацца далей, пастаянна працаваць над сабой і ўдасканальвацца.

[caption id="attachment_86183" align="alignnone" width="600"]Агуль­ная пра­ца аб'­яд­ноў­вае.

Агуль­ная пра­ца аб'­яд­ноў­вае.

 Агуль­ная пра­ца аб'­яд­ноў­вае.[/caption]

 

— Якія ў вас планы на будучыню?

— Не вельмі любім мы гэтае слова. Лічым за найлепшае бачыць перад сабой перспектывы. Студэнцкая радыёстанцыя «Іnter'Актыў» у будучыні магла б стаць самастойнай FM-станцыяй, якая будзе скіравана на задавальненне інфармацыйных патрэб моладзі з розных устаноў адукацыі Гродзенскай вобласці — школ, каледжаў, універсітэтаў. Яна магла б праводзіць фестываль «Будзь у актыве!», на якім члены журы разгледзяць самыя цікавыя і актуальныя маладзёжныя праекты, скіраваныя на вырашэнне экалагічных, сацыяльных, культурных і іншых пытанняў. Як бачыце, наперадзе яшчэ шмат працы, але мы гатовы да ўсіх цяжкасцей, таму што вельмі любім сваю справу!

Таццяна Лауш,
студэнтка ІІ курса
факультэта гісторыі,
камунікацыі і турызму ГрДУ імя Я. Купалы.

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.