Вы тут

МПЗ паставіць у Індыю падшыпнікаў на $1 млн


ААТ "Мінскі падшыпнікавы завод" і кампанія Shree Shyam Bearings Pvt. Ltd. падпісалі кантракт на пастаўку ў Індыю падшыпнікаў на суму $1 млн. Падпісанне адбылося сёння на беларуска-індыйскім бізнес-форуме, які праходзіць у Мінску.

Раней быў падпісаны кантракт на пастаўку ў Беларусь аўтакампанентаў - карпусоў і накрывак рэдуктара прывода ТНВД. Подпісы пад дакументамі паставілі кіраўнікі ААТ "Барысаўскі завод "Аўтагідраўзмацняльнік" і ZF Steering Gear (India) Ltd.

Таксама раней адбылося падпісанне трохбаковага пагаднення аб доўгатэрміновым глабальным сэрвісным абслугоўванні тэхнікі БелАЗ і гарантыях паставак беларускай кар'ернай тэхнікі паміж ААТ "БЕЛАЗ" - кіруючая кампанія холдынга "БЕЛАЗ-ХОЛДЫНГ", СП Belaz-Enrika Trades and Services і Voltas Limited.

У беларуска-індыйскім бізнес-форуме прынялі ўдзел каля 100 чалавек, у тым ліку больш за 40 прадстаўнікоў дзелавых колаў Індыі. У рамках мерапрыемства была арганізавана ўрачыстая цырымонія адкрыцця памятнага знака, прысвечанага ўзаемадзеянню беларускіх і індыйскіх спецыялістаў па рэканструкцыі Гродзенскай ЦЭЦ-2.

Адбылася таксама прэзентацыя інвестыцыйных магчымасцей Беларусі, механізмаў экспартнага крэдытавання, страхавання і лізінгу пры экспарце беларускай прадукцыі ў Індыю.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.