Вы тут

Гараскоп на наступны тыдзень


АВЕН. Варта сур'ёзна заняцца сабой, прывесці ў парадак свае нервы, а для гэтага можа спатрэбіцца невялікі перапынак у справах або проста зніжэнне нагрузкі. Для дасягнення гарманічнага стану давядзецца многае змяніць, і гэтыя змены будуць вельмі кардынальнымі. Яны закрануць усе сферы жыцця і адбудуцца незалежна ад вашага жадання і намаганняў. Але калі не будзеце прыслухоўвацца да сябе, то перамены могуць быць менш спрыяльнымі, чым таго хацелася б.

ЦЯЛЕЦ. Варта звярнуць увагу на свой побыт, на справы, якія адбываюцца ў сям'і, на патрэбы блізкіх і родных. Зараз вы схільны прадпрымаць спробы для паляпшэння свайго фінансавага становішча, лічачы, што гэта прынясе спакой і задаволенасць. Але калі будзеце пастаянна думаць толькі пра сябе і цягнуць усё на сябе, то гэта можа абярнуцца негатыўнымі наступствамі: адносіны з навакольнымі людзьмі парушацца, ёсць рызыка застацца ні з чым. Вы падрыхтавалі ў мінулым добрую пляцоўку, зрабілі ўсё, што маглі, і зараз трэба дазволіць сітуацыі развівацца самой па сабе, бо ад вас цяпер мала што залежыць.

БЛІЗНЯТЫ. Ваша актыўнасць не будзе знаходзіць сабе прымянення на гэтым тыдні. Лепш не брацца ні за якія справы і тым больш не прымаць ніякіх рашэнняў. Гэты час найлепшым чынам падыходзіць для таго, каб спакойна планаваць і чакаць лепшага моманту для дзеянняў. Фінансавыя пытанні не вырашаюцца, вам давядзецца задумацца пра эканомію, бо на дадзены момант прасцей пачаць менш расходаваць, чым больш зарабляць. Для вырашэння жыццёвых праблем спадзявайцеся на сваю інтуіцыю і чароўнае азарэнне — адказ на многія пытанні прыйдзе сам. Добры час для ўладкавання хатняга ачага.

РАК. Актыўны і вельмі імклівы пачатак тыдня, калі з'явіцца магчымасць прасоўваць свае ідэі ў масы, гэтым дамагчыся аўтарытэту і значнай падтрымкі. Вырашаючы свае задачы, важна не апусціцца ў яму поўнага эгаізму і захаваць пэўную долю ўмеранасці. У пачатку тыдня звярніце ўвагу на бягучыя фінансавыя справы, аплаціце рахункі, аддайце даўгі, займіцеся падлікамі сваіх даходаў і выдаткаў. Сярэдзіна тыдня спрыяльна для сям'і, умацавання адносін, планавання сваёй будучыні і для таго, каб проста наведаць сваякоў ці запрасіць да сябе гасцей. Канец тыдня багаты на ідэі і новыя захапленні, але гэты час можа несці ў сабе і канфлікт інтарэсаў, калі вы не будзеце дастаткова ўважлівыя да чужых поглядаў і жаданняў.

ЛЕЎ. Вы будзеце ў сваім рэпертуары — поўныя ідэй і жадання іх увасобіць, але, натуральна, не сваімі рукамі. Праява з новай сілай арганізатарскіх і лідарскіх здольнасцяў пойдзе на карысць любой справе, а вось адносіны з асобнымі людзьмі можа крыху сапсаваць, бо не ўсім даспадобы вашы погляды і памкненні. Асабліва багатым на канфлікты будзе пачатак тыдня, але ваш напор і энтузіязм дазволіць лёгка з імі справіцца (не заўсёды гуманнымі метадамі). Плануйце на гэты тыдзень вялікія здзяйсненні, і яны скончацца поспехам. Паспрабуйце выпрацаваць для сябе канцэпцыю, што ёсць час для працы, а ёсць час для адпачынку і атрымання задавальнення ад раней праведзенай работы.

ДЗЕВА. У пачатку тыдня вы будзеце вельмі таварыскія, схільныя фліртаваць, ну, а калі гаворка тычыцца дзелавых адносін — то паспяхова весці перамовы. Да сярэдзіны тыдня ёсць усе шанцы абзавесціся ўплывовымі сябрамі і паспяховымі кампаньёнамі. Нават калі вы не маеце свайго бізнесу і ў вашым асяроддзі няма алігархаў, знаёмствы на гэтым тыдні будуць вельмі перспектыўныя і дазволяць у далейшым палепшыць фінансавае становішча і вырашыць мноства пытанняў, якія хвалявалі раней. Канец тыдня прысвяціце заслужанаму адпачынку.

ШАЛІ. Тыдзень больш за ўсё падыходзіць для адпачынку і весялосці. На яго пачатку добра збірацца разам з сябрамі, ладзіць вечарыны і сумесныя паходы. Канец тыдня падыходзіць для больш спакойнага адпачынку. На працягу гэтага часу верагодны значныя грашовыя паступленні, атрыманне заслужанага. Можа адбыцца і тое, чаго вы доўга чакалі. Надыходзіць час пажынаць плады сваёй дзейнасці. Калі вы сапраўды працавалі ўвесь гэты час, то і плады будуць адпаведнымі. Прадпрымаць актыўныя дзеянні не мае сэнсу, трэба адпачываць і атрымліваць тое, што заслужылі.

СКАРПІЁН. Прыйшоў час перагледзець некаторыя планы на будучыню ці сваё стаўленне да іх. Гэты тыдзень будзе адзначаны небывалым раней усплёскам пачуццяў. На першы план выходзяць эмоцыі і новыя адносіны, таму ўсе астатнія падзеі для вас будуць малацікавыя. На працягу тыдня вы пазнаёміцеся з новым чалавекам, з якім у вас завяжуцца вельмі моцныя пачуцці. Захочацца новага захаплення, новых эмоцый і новых знаёмстваў, якія лёс з радасцю прапануе. Верагодна, паўстане няпросты выбар.

СТРАЛЕЦ. Падзеі тыдня заклікаюць да парадку ў думках і справах. Кожнай падзеі трэба даваць дакладную і ўзважаную ацэнку, нічога не прымяншаючы і не перабольшваючы. Не варта дамагацца справядлівасці або адстойваць свае правы. Часам трэба дазваляць падзеям ісці сваім парадкам, не ўмешваючыся ў іх. Пазітыўны настрой дазволіць глядзець без страху і сумненняў на любыя жыццёвыя сітуацыі і з лёгкасцю пераадольваць усе магчымыя перашкоды. Бліжэй да канца тыдня верагодны сустрэчы, новыя знаёмствы, проста добры эмацыйны настрой і прыемна праведзены час з блізкім чалавекам.

КАЗЯРОГ. На гэтым тыдні розныя людзі, блізкія і не вельмі, будуць накіроўваць вашу дзейнасць то ў адзін бок, то ў другі, заклікаючы то да актыўнай працы, то да клопату пра сябе, то да радасці жыцця, то да самаадданых паводзін. Сямейныя справы будуць ісці вельмі добра, менавіта з гэтай прычыны трэба рабіць на іх упор, бо потым будзеце занятыя іншымі справамі. Сярэдзіна тыдня — час, калі трэба прыслухоўвацца да сваёй інтуіцыі і кіравацца сапраўдным прызваннем, якое можа адкрыцца ў гэтыя дні. Ёсць усе шанцы спасцігнуць сябе, калі вымеркаваць час на самапазнанне і медытацыю.

ВАДАЛЕЙ. Тыдзень абяцае быць вельмі цікавым і багатым на падзеі, але гэта не азначае, што ён будзе для вас просты і выключна спрыяльны. У пачатку тыдня прыслухоўвайцеся да любых парадаў і рэкамендацый, нават калі яны разыходзяцца з вашым меркаваннем. Усё гэта спатрэбіцца ў другой яго палове, якая запатрабуе актыўных дзеянняў, самастойнага прыняцця рашэнняў, актыўнага развіцця і руху наперад. У канцы тыдня ёсць магчымасць падвесці вынік сваёй дзейнасці, завяршыць пачатыя раней справы і праекты і атрымаць права на заслужанае ўзнагароджанне і адпачынак.

РЫБЫ. Будзьце вельмі ўважлівыя на пачатку тыдня, бо існуе вялікая верагоднасць дробных, але прыкрых непрыемнасцяў і плётак за спінай. Абачліва выбірайце кампанію. Для распачынання новых спраў спрыяльны канец тыдня. Вы будзеце поўныя сіл і ідэй, але занадта імпульсіўныя. Спроба прасунуць толькі свае інтарэсы і нежаданне прыслухоўвацца да патрэб навакольных могуць прывесці да непатрэбнага абвастрэння сітуацыі.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.